Вуліца Петруся Броўкі (Полацк)
Полацк From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Вуліца Петруся́ Броўкі (трансліт.: Vulica Pietrusia Broŭki, руск.: Улица Петруся Бровки) — вуліца ў Полацку.
Remove ads
Агульная характарыстыка
Вуліца названа ў гонар класіка беларускай літаратуры Петруся Броўкі.
Пралягае ў паўднёвай частцы горада з усходу на захад ад вуліцы Юбілейнай і маста праз рэчку Бяльчанка да мяжы горада з вёскай Экімань-2.
Забудова вуліцы змяшаная: правы (паўночны) бок вуліцы, які адносіцца да мясцовасці Задзвінне, мае пераважна аднапавярховую жылую забудову сядзібнага тыпу; значная частка левага (паўднёвага) боку вуліцы, які адносіцца да мясцовасці Марыненка, забудавана шматкватэрнымі панэльнымі і цаглянымі дамамі ў 5-9 паверхаў.
Вуліца мае развітую інфраструктуру і з'яўляецца важнай транспартнай артэрыяй горада, забяспечваючы зручныя зносіны паміж рознымі раёнамі Полацка і Наваполацкам. Грамадскі транспарт прадстаўлены шматлікімі аўтобусамі і машрутнымі таксі.
Remove ads
Сацыяльныя аб'екты
- Полацкая цэнтральная раённая бальніца
- Супермаркет «Дыяніс»
- Прадуктовы рынак
Гл. таксама
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads