Вуліца Каралёва (Магілёў)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Вуліца Каралёва (руск.: улица Королёва) — вуліца ва ўсходняй частцы Магілёва, у Ленінскім і Кастрычніцкім раёнах.
Remove ads
Гісторыя
Першапачаткова насіла назву Дняпроўская. Сучаснае аблічча вуліцы складваецца з 1960-х гадоў. У 1972 годзе названа ў гонар Мікалая Піліпавіча Каралёва. У пачатку 1990-х гадоў цягнулася ад вуліцы Народнага Апалчэння да Дняпроўскага бульвара, яе працягласць складала 780 м.
У 1996 годзе па вуліцы адкрыты мост цераз Дняпро, які стаў найдаўжэйшым мостам горада (402 м).
Размяшчэнне
Арыентавана з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход. Пачынаецца ад скрыжавання з праспектам Міру, перасякае вуліцу Народнага Апалчэння, Тульскі завулак, Дняпроўскі бульвар, вуліцу Падгорную, раку Дняпро, вуліцу Фаціна, праспект Дзімітрава, на скрыжаванні з якімі ўзведзены двухузроўневыя развязкі. Даўжыня вуліцы складае каля 3,9 км.
Забудова
Забудову ў мікрараёне Юбілейны фарміруюць 5-павярховыя панэльныя і 9-павярховыя цагляныя, пераважна жылыя, дамы з убудаванымі на першых паверхах прадпрыемствамі гандлю і бытавога абслугоўвання.
Цотны бок
- Карпусы завода «Электрарухавік», яго сталовая і фізкультурна-аздараўленчы комплекс.
- 10а — СШ № 33
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads