Вуліца Касманаўтаў (Віцебск)

Вуліца, Віцебск From Wikipedia, the free encyclopedia

Вуліца Касманаўтаў (Віцебск)map
Remove ads

Вуліца Касманаўтаў — вуліца ў цэнтральнай частцы Віцебска, у Чыгуначным раёне. Названая ў 1962 годзе, гістарычныя назвы Кальцавая, Кавальская. У раёне сучаснага сквера размяшчалася Арлоўская плошча (з 28 студзеня 1919 года — Чырвонаармейская)[1].

Хуткія факты Касманаўтаў Віцебск, Агульная інфармацыя ...

Вуліца пачала фарміравацца ў XIX стагоддзі. Працягласць вуліцы 800 м ад вуліцы Зяньковай да Ленінградскай. Заканчваецца пуцеправодам праз чыгунку (Полацкі віядук). Перасякаецца з вуліцамі Савецкай Арміі, Кірава. Да вуліцы прымыкае Прывакзальная плошча. Сучасная траса вуліцы і забудова сфармаваліся пасля Вялікай Айчыннай вайны.

Remove ads

Забудова

Thumb
Чыгуначны вакзал Віцебск
Thumb
Дом 14

Няцотны бок

  • 3а — адміністрацыя Чыгуначнага раёна Віцебска; упраўленне па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй па Віцебскай вобласці

Цотны бок

  • 2 — Палац творчасці дзяцей і моладзі (былы кінатэатр «Кастрычнік»), 1958 год
  • 4 — УП «Віцебскае аддзяленне Беларускай гандлёва-прамысловай палаты» (былое пажарнае дэпо)
  • 6 — ГЦ Прывакзальны ДУ «Галоўнае гаспадарчае ўпраўленне» Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь; аддзяленне паштовай сувязі № 1
  • 8 — чыгуначны вакзал, 1952 год, Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 213Г000038шыфр 213Г000038
  • 10 — упраўленне Віцебскага аддзялення Беларускай чыгункі
  • 10а — багажнае аддзяленне
  • 10г — прыгарадныя касы
  • 12 — аўтавакзал
  • 14 — станцыя хуткай медыцынскай дапамогі (былая яўрэйская бальніца), канец ХІХ — пачатак ХХ стагоддзяў, Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 213Г000035шыфр 213Г000035
Remove ads

Зноскі

  1. 5 интересных фактов об Орловской площади на улице Космонавтов в Витебске (руск.). Витебский курьер news (27 мая 2021). Праверана 2 студзеня 2023.

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads