Кінатэатры Віцебска

спіс артыкулаў у адным з праектаў Вікімедыя From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Кінатэатры ў Віцебску існуюць з 1905 года. На 2022 год у Віцебску працуе 2 кінатэатра, абодва падкантрольныя дзяржаўнай структуры УП «Кінавідэапракат» Віцебскага аблвыканкама[1].

Гісторыя

Колькасць
кінатэатраў
па гадах:

1917 6
1924 3
1940 3
2021 2

Першы кінасеанс у Віцебску адбыўся ў 1898 годзе. Першы кінатэатр адкрыўся ў 1905 годзе («Рэкорд», цяпер — «Дом кіно»)[2].

У 1910-х гадах у Віцебску працавала 6 кінатэатраў – «Рэкорд», «Адэон», «Кіно-Арс», «Ілюзіён», «Гігант» і «Мастацкі». Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі ўсе кінатэатры былі нацыяналізаваны[3].

У кастрычніку 1921 года «Рэкорд» быў перайменаваны ў «Спартак».

На базе кінатэатра «Ілюзіён» у 1923 годзе быў адкрыты кінатэатр «Пралеткіно»[3]. У 1924 годзе ў рэспубліканскі трэст «Белдзяржкіно» перададзеныя кінатэатры «Пралеткіно» і «Мастацкі». Пры гэтым кінатэатр «Спартак» падпарадкоўваўся іншай арганізацыі - «Савкіно».

З 1927 года ў кінатэатрах Віцебска пачалі нумараваць месцы для гледачоў[2].

У 1930 годзе ў Віцебску ў будынку «Пралеткіно» адкрыўся першы Дзіцячы кінатэатр імя Макса Гельца. Пад рознымі назвамі ён праіснаваў да 1941 года[3].

У красавіку 1932 года ў «Мастацкім» (пазней у гэтым жа годзе ён быў перайменаваны ў «Першае мая») адбыўся першы кінасеанс з гукам[3].

Некаторы час у будынку былой сінагогі на вул. Валадарскага (цяпер - вул. Суворава) ў Віцебску працаваў чырвонаармейскі кінатэатр[2].

У 1940 годзе у горадзе працавала 3 кінатэатра: «Спартак», «Пралеткіно» і «Першае мая». А пасля завяршэння Другой сусветнай вайны ў Віцебску працаваў толькі 1 кінатэатр – «Спартак».

У 1948 годзе адкрыты кінатэатр «Зара», а ў 1958 — «Дружба», «Зеніт», «Кастрычнік» (будаўніцтва вялося з 1954 года)[4] і летні кінатэатр «1 Мая».

У 1961 годзе адкрыўся кінатэатр «Усход», у ліпені 1961 адбыўся першы сеанс у кінатэатры «Мір».

У 1960—1970-я гады ў Віцебску працаваў перасоўны кінатэатр «Малютка»[2].

Thumb
Кінатэатр «Беларусь»

У 1972 годзе адкрыўся кінатэатр «Беларусь». У 1989 у ім упершыню ў Віцебску быў паказаны стэрыафільм.

У чэрвені 1983 года ў спісаным самалёце Ту-134 быў адкрыты дзіцячы кінатэатр «Палёт» (каля Тэхналагічнага універсітэта)[2]. Самалёт з рэгістрацыйным нумарам СССР-65639, з якога быў зроблены кінатэатр, у 1977 годзе быў скрадзены на маршруце Петразаводск-Ленінград. Кінатэатр працаваў да 1988 года. У 1992 годзе самалёт падпалілі і неўзабаве яго дэмантавалі і ўтылізавалі.

У 1985 годзе праведзена рэканструкцыя кінатэатра «Спартак». У 2006 годзе пасля чарговай рэканструкцыі кінатэатр быў перайменаваны ў «Дом кіно».

У 1988 годзе адкрыты кінатэатр «Брыганціна». У 2008 годзе ён быў зачынены на капітальны рамонт, але з-за недахопу фінансавання работы не былі завершаныя[5].

З мая 2013 года лічбавым стаў «Дом кіно», а з ліпеня 2013 — «Мір».

Remove ads

Спіс кінатэатраў Віцебска

У спісе прадстаўлены зачыненыя, існуючыя і будучыя кінатэатры Віцебска. Яны размешчаныя ў алфавітным парадку.

Табліца:

  • Назва — назва кінатэатра;
  • Адкрыты — дата адкрыцця кінатэатра;
  • Закрыты — дата закрыцця для неіснуючых кінатэатраў;
  • Архітэктары — імя і прозвішча архітэктараў;
  • Адрас — адрас, дзе знаходзіцца кінатэатр;
  • Нататкі — дадатковыя тлумачэнні;
  • Спасылкі — крыніцы;

Існуючыя

Колерам вылучаныя часова зачыненыя кінатэатры

Больш інфармацыі Назва, Адкрыты ...

Закрытыя

Больш інфармацыі Назва, Адкрыты ...
Remove ads

Зноскі

  1. Унитарное предприятие ”Киновидеопрокат“ (руск.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 17 верасня 2021. Праверана 17 верасня 2021.
  2. Где в Витебске находились 11 кинотеатров и почему они были особенные (руск.). Витебский курьер. Праверана 17 верасня 2021.
  3. Интересные факты из истории кинематографа в Витебске сто лет назад (руск.). Витебский курьер. Праверана 17 верасня 2021.
  4. «Октябрь» в Витебске. А вы помните такой? (руск.). Витебский курьер. Праверана 17 верасня 2021.
  5. Дом кино 2D/3D (руск.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 17 верасня 2021. Праверана 17 верасня 2021.
  6. Кинотеатры Витебска - наследие советских времен (руск.). autogear.ru. Праверана 17 верасня 2021.
  7. Кинотеатр Мир (руск.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 17 верасня 2021. Праверана 17 верасня 2021.
  8. 3D-кинотеатр, о котором столько говорили жители Витебска, открылся (руск.)(недаступная спасылка). Народные новости Витебска. Архівавана з першакрыніцы 17 верасня 2021. Праверана 17 верасня 2021.
  9. Driver (руск.). vitebsk.biz. Праверана 17 верасня 2021.
  10. Кинотеатры Витебска (руск.). Витебская энциклопедия. Праверана 17 верасня 2021.

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads