Вуліца Куйбышава (Брэст)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Вуліца Куйбышава (руск.: улица Куйбышева) — вуліца ў Ленінскім раёне Брэста, у гістарычным цэнтры горада.
Remove ads
Размяшчэнне

Арыентавана з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход. Размешчана паміж вуліцамі Савецкай і Карбышава, да якіх паралельна. Складаецца з двух асобных адрэзкаў. Першы пачынаецца ад скрыжавання вуліцай Арджанікідзэ, перасякае вуліцы Міцкевіча, Пушкінскай, Маякоўскага, завяршаецца скрыжаваннем з вуліцай Гогаля. Даўжыня адрэзка складае каля 950 м. Другі пачынаецца ў глыбіні квартала, перасякае вуліцу Будзённага, у глыбіні квартала на кароткім участку становіцца пешаходнай, далей перасякае вуліцу Дзяржынскага і завяршаецца ў глыбіні квартала, недаходзячы да праспекта Машэрава. Даўжыня другога адрэзка складае каля 500 м.
Remove ads
Забудова
- № 10 —
Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 112Е000002
- № 11 —
Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 112Е000002
- № 12 —
Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 112Е000002
- № 34 - Генеральнае Консульства Рэспублікі Польшча ў Брэсце
- № 47 —
Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 112Е000002

- № 49 — будынак ешывы —
Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 112Е000002
- № 85/1 - будынак былой сінагогі
Remove ads
Славутасці

- Мемарыяльная дошка Менахему Бегіну, прэм'ер-міністра Ізраіля і лаўрэата Нобелеўскай прэміі міру, на будынку былой ешывы (дом № 49), у якой ён вучыўся.

- Мемарыяльны камень на скрыжаванні з вул. Дзяржынскага ў памяць 34 000 яўрэяў - жыхароў Брэста і суседніх населеных пунктаў, забітых нацыстамі ў 1941-1942 гг. Недалёка ад гэтага месца немцы неаднаразова праводзілі масавыя забойствы яўрэяў.
Зноскі
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads