Нобелеўская прэмія міру
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Но́белеўская прэ́мія мі́ру (шведск.: Nobels fredspris) — узнагарода, якая штогод прысуджаецца Нарвежскім нобелеўскім камітэтам у Осла, «чалавеку, які выконвае найбольшую альбо найлепшую працу дзеля братэрства паміж народамі, адмены альбо скарачэння пастаянных армій і правядзення альбо заахвочвання мірных кангрэсаў»[1]. Адна з пяці Нобелеўскіх прэмій, заснаваных у 1895 годзе паводле запавету шведскага хіміка Альфрэда Нобеля, які памёр у 1896 годзе. Гэтыя прэміі прысуджаюцца за выдатныя заслугі ў галінах хіміі, фізікі, літаратуры, міру і фізіялогіі або медыцыны[2]. У адпаведнасці з запаветам Нобеля прэмія знаходзіцца ў падпарадкаванні Нарвежскага нобелеўскага камітэта і прысуджаецца камісіяй з пяці членаў, якія абіраюцца Парламентам Нарвегіі[3]. Лаўрэатамі першай Нобелеўскай прэміі міру ў 1901 годзе сталі Жан Дзюнан і Фрэдэрык Пасі. Кожны лаўрэат атрымлівае медаль, дыплом і грашовы прыз, які змяняецца з цягам часу[4]. У 1901 годзе Дзюнан і Пасі падзялілі 150 782 шведскія кроны, што ў снежні 2008 года было эквівалентна 7 731 004 шведскім кронам. Пачынаючы з 2001 года кожная грашовая ўзнагарода складала 10 мільёнаў шведскіх крон. Прэмія ўручаецца на штогадовай цырымоніі 10 снежня ў Осла ў прысутнасці караля Нарвегіі (адзіная Нобелеўская прэмія, якая не ўручаецца ў Стакгольме), у гадавіну смерці Альфрэда Нобеля[5].

Remove ads
Патрабаванні да кандыдатаў
Згодна са статутам Нобелеўскага фонду, вылучаць кандыдатаў могуць наступныя асобы:
- 1) дзеючыя і былыя члены нарвежскага Нобелеўскага камітэта, а таксама дарадцы, прызначаныя Нобелеўскім інстытутам;
- 2) члены нацыянальных парламентаў і ўрадаў розных краін, а таксама члены Міжпарламенцкага саюза;
- 3) члены Міжнароднага арбітражнага суда ў Гаазе;
- 4) члены камісіі пастаяннага міжнароднага бюро па пытаннях свету;
- 5) члены і асацыяваныя члены Інстытута міжнароднага права;
- 6) прафесары ўніверсітэтаў у галіне палітычных навук і юрыспрудэнцыі, гісторыі і філасофіі;
- 7) лаўрэаты Нобелеўскіх прэмій міру.
Remove ads
Пералік лаўрэатаў
1900-я
- (1901)
Жан Анры Дзюнан — швейцарскі прадпрымальнік,
Фрэдэрык Пасі — французскі эканаміст - (1902)
Элі Дзюкамен — швейцарскі журналіст,
Шарль Альбер Гоба — швейцарскі правазнаўца - (1903)
Уільям Рандал Крымер — брытанскі палітык - (1904) Інстытут міжнароднага права (Гент, Бельгія)
- (1905)
Берта фон Зутнер — аўстрыйская пісьменніца - (1906)
Тэадор Рузвельт — 26-ы прэзідэнт ЗША - (1907)
Луі Рэно — французскі юрыст,
Эрнеста Тэадора Манета — італьянскі журналіст - (1908)
Клас Понтус Арнальдсан — шведскі пісьменнік, журналіст.
Фрэдрык Баер — дацкі пісьменнік, палітык - (1909)
Агюст Беернарт — бельгійскі палітык,
Поль Анры Бенжамен д’Этурнель дэ Канстан — французскі дыпламат
1910-я
- (1910) Міжнароднае бюро міру
- (1911)
Тобіас Асер — нідэрландскі палітычны дзеяч,
Альфрэд Герман Фрыд — аўстрыйскі журналіст - (1912)
Эліу Рут — амерыканскі палітык, дзяржаўны дзеяч - (1913)
Анры Лафантэн — бельгійскі юрыст - (1914) прэмія не прысуджалася
- (1915) прэмія не прысуджалася
- (1916) прэмія не прысуджалася
- (1917) Міжнародны камітэт Чырвонага Крыжа
- (1918) прэмія не прысуджалася
- (1919)
Томас Вудра Вільсан — 28-ы прэзідэнт ЗША
1920-я
- (1920)
Леон Буржуа — французскі палітык - (1921)
Карл Яльмар Бранцінг — першы прэм’ер-міністр Швецыі,
Крысціян Ланге — нарвежскі палітык - (1922)
Фрыцьёф Нансен — нарвежскі палярны даследчык - (1923) прэмія не прысуджалася
- (1924) прэмія не прысуджалася
- (1925)
Чарлз Гейтс Даўэс — дзяржаўны, ваенны дзеяч ЗША,
Джозеф Осцін Чэмберлен — брытанскі дзяржаўны і палітычны дзеяч - (1926)
Густаў Штрэземан — нямецкі палітык, рэйхсканцлер Веймарская рэспублікі,
Арыстыд Брыян — французскі дзяржаўны дзеяч - (1927)
Людвіг Квідэ — доктар філасофскіх навук,
Фердынанд Эдуард Бюісон — французскі педагог - (1928) прэмія не прысуджалася
- (1929)
Фрэнк Білінгс Келаг — амерыканскі дзяржаўны дзеяч. (Прысуджана ў 1930 годзе).
1930-я
- (1930)
Натан Сёдэрблюм — шведскі святар, экуменіст - (1931)
Джэйн Адамс — амерыканскі сацыёлаг, філосаф.
Нікалас Мюрэй Батлер — амерыканскі педагог, палітычны дзеяч - (1932) прэмія не прысуджалася
- (1933)
Ральф Норман Энджэл — амерыканскі журналіст - (1934)
Артур Хендэрсан — брытанскі палітык - (1935) Карл фон Асецкі — нямецкі антыфашыст
- (1936)
Карлас Сааведра Ламас — аргенцінскі вучоны-правазнавец - (1937)
Роберт Сесіл — брытанскі юрыст - (1938) Нансенаўская міжнародная арганізацыя па справах бежанцаў
- (1939) прэмія не прысуджалася
1940-я
- (1940) прэмія не прысуджалася
- (1941) прэмія не прысуджалася
- (1942) прэмія не прысуджалася
- (1943) прэмія не прысуджалася
- (1944) Міжнародны камітэт Чырвонага Крыжа
- (1945)
Кордэл Хал — амерыканскі дзяржаўны дзеяч - (1946)
Эмілі Грын Болч — амерыканскі эканаміст,
Джон Рэлей Мот — дзеяч пратэстантызма - (1947) Савет Сяброў на службе грамадству (квакеры), Амерыканскі камітэт Сяброў на службе грамадству (квакеры)
- (1948) прэмія не прысуджалася
- (1949)
Джон Бойд Ор — брытанскі педагог, урач
1950-я
- (1950)
Ральф Банч — амерыканскі дыпламат - (1951)
Ліён Жуо — рэфармісцкі лідар прафсаюзнага руху - (1952)
Альберт Швейцэр — нямецкі філосаф, урач - (1953)
Джордж Маршал — амерыканскі ваенны дзеяч - (1954)
Упраўленне Вярхоўнага камісара Арганізацыі Аб’яднаных Нацый па справах бежанцаў - (1955) прэмія не прысуджалася
- (1956) прэмія не прысуджалася
- (1957)
Лестэр Боўлс Пірсан — прэм’ер-міністр Канады - (1958)
Жорж Пір — бельгійскі дамініканец - (1959)
Філіп Ноэль-Бэйкер — брытанскі дыпламат, пацыфіст
1960-я
- (1960)
Альберт Лутулі — паўднёваафрыканскі палітык - (1961)
Даг Хамаршэльд — Генеральны сакратар ААН (пасмяротна) - (1962)
Лайнус Карл Полінг — амерыканскі хімік - (1963) Міжнародны камітэт Чырвонага Крыжа
- (1964)
Марцін Лютэр Кінг — афраамерыканскі прапаведнік, лідар негвалтоўнага змагання з расізмам - (1965)
Дзіцячы фонд ААН - (1966) прэмія не прысуджалася
- (1967) прэмія не прысуджалася
- (1968)
Рэнэ Касэн — французскі юрыст - (1969) Міжнародная арганізацыя працы
1970-я
- (1970)
Норман Эрнэст Барлоўг — амерыканскі аграном - (1971)
Вілі Брант — федэральны канцлер Германіі - (1972) прэмія не прысуджалася
- (1973)
Генры Кісінджэр — дзяржаўны дзеяч, дыпламат ЗША - (1974)
Шон Макбрайд — палітычны дзеяч Ірландыі,
Эйсаку Сато — прэм’ер-міністр Японіі - (1975)
Андрэй Дзмітрыевіч Сахараў — савецкі фізік, праваабаронца - (1976)
Бэці Уільямс,
Мэйрыд Карыган — сузаснавальніцы Супольнасці мірных людзей - (1977) Міжнародная Амністыя
- (1978)
Анвар Садат — прэзідэнт Егіпта,
Менахем Бегін — прэм’ер-міністр Ізраіля - (1979)
Маці Тэрэза
1980-я
- (1980)
Адольфа Перэс Эсківель — аргенцінскі пісьменнік, архітэктар - (1981)
Упраўленне Вярхоўнага камісара Арганізацыі Аб’яднаных Нацый па справах бежанцаў - (1982)
Альва Мюрдаль — шведскі сацыёлаг,
Альфонса Гарсія Роблес — міністр замежных спраў Мексікі - (1983)
Лех Валенса — прэзідэнт Польшчы, стваральнік незалежнага прафсаюза «Салідарнасць» - (1984)
Дэсмонд Туту — англіканскі прапаведнік, барацьбіт з апартэідам - (1985)
Бернард Лаўн — амерыканскі ўрач, Урачы свету за прадухіленне ядзернай вайны - (1986)
Элі Візель — пісьменнік, грамадскі дзеяч - (1987)
Оскар Арыяс Санчэс — прэзідэнт Коста-Рыкі - (1988)
Міратворчыя сілы ААН - (1989)
Далай-лама XIV
1990-я
- (1990)
Міхаіл Сяргеевіч Гарбачоў — прэзідэнт СССР - (1991)
Аун Сан Су Чжы — м’янмскі палітычны дзеяч - (1992)
Рыгаберта Менчу — праваабаронца - (1993)
Нельсан Мандэла — прэзідэнт ПАР,
Фрэдэрык Вілем дэ Клерк — прэзідэнт ПАР (1989—1994) - (1994)
Ясір Арафат,
Шымон Перэс,
Іцхак Рабін - (1995)
Джозеф Ротблат — радыёбіёлаг, Пагуошскі рух навукоўцаў - (1996)
Карлуш Белу — біскуп рымска-каталіцкай царквы,
Жазэ Рамуш-Орта — другі прэзідэнт Усходняга Тымора - (1997)
Джодзі Уільямс — амерыканская актывістка, выкладчыца. Міжнародны рух за забарону супрацьпяхотных мін - (1998)
Дэвід Трымбл — паўночнаірландскі палітык,
Джон Х’юм — паўночнаірландскі палітык - (1999) Урачы без межаў
2000-я
- (2000)
Кім Дэ Джун — прэзідэнт Паўднёвай Карэі - (2001)
ААН і
Кофі Анан - (2002)
Джэймс Эрл Картэр — 39-ы прэзідэнт ЗША - (2003)
Шырын Эбадзі — іранская праваабаронца, юрыст - (2004)
Вангары Маатаі — кенійскі грамадскі дзеяч - (2005)
Махамед аль-Барадэі і
МАГАТЭ - (2006)
Мухамад Юнус і Grameen Bank - (2007)
Альберт Гор — віцэ-прэзідэнт ЗША, Міжурадавая група экспертаў па змяненню клімату - (2008)
Марці Ахцісаары — прэзідэнт Фінляндыі - (2009)
Барак Абама — 44-ы прэзідэнт ЗША
2010-я
- (2010)
Лю Сяабо — кітайскі дысідэнт - (2011)
Элен Джонсан-Серліф,
Лейма Гбові,
Тавакуль Карман - (2012)
Еўрапейскі Саюз - (2013) Арганізацыя па забароне хімічнай зброі
- (2014)
Кайлаш Сацьяртхі і
Малала Юсуфзай - (2015)
Квартэт нацыянальнага дыялогу ў Тунісе - (2016)
Хуан Мануэль Сантас — прэзідэнт і былы міністр абароны Калумбіі - (2017) Міжнародная кампанія за забарону ядзернай зброі
- (2018)
Дэніс Муквегэ — кангалезскі гінеколаг,
Надзя Мурад — іракская езідская праваабаронца - (2019)
Абій Ахмед Алі — прэм’ер-міністр Эфіопіі
2020-я
- (2020) Сусветная харчовая праграма
- (2021)
Марыя Рэса,
Дзмітрый Муратаў - (2022)
Алесь Бяляцкі,
Мемарыял,
Цэнтр грамадзянскіх свабод - (2023)
Наргіз Махамадзі — іранская праваабаронца - (2024)
Nihon Hidankyo - (2025)
Марыя Карына Мачада
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads
