Вуліца Кірэенкі (Мінск)
вуліца ў Мінску, Беларусь From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Вуліца Кірэенкі — вуліца ў Фрунзенскім раёне Мінска, названая ў гонар Кастуся Кірэенкі — беларускага пісьменніка, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі БССР.
Remove ads
Размяшчэнне
Пачынаецца на скрыжаванні вуліц Адоеўскага і Еўфрасінні Полацкай, заканчваецца скрыжаваннем з вуліцай Панамарэнкі. Таксама перасякаецца з вуліцай Мядзвежына. Ідзе паралельна вуліцам Бельскага і Цімашэнкі. Большую частку вуліцы займае лесапаркавая зона. Забудова змяшаная — ёсць як шматпавярховыя, так і аднапавярховыя дамы.
Грамадскі транспарт
Рух грамадскага транспарту непасрэдна па вуліцы адсутнічае, але на вуліцы Панамарэнкі ёсць прыпынак «Кірэенкі», на якім спыняецца шэраг аўтобусных і тралейбусных маршрутаў. Паблізу размешчана станцыя метро «Спартыўная».
Зноскі
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads