Вуліца Пляханава (Мінск)
вуліца ў Мінску, Беларусь From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Вуліца Пляханава — вуліца ў Ленінскім і Заводскім раёнах Мінска, названая ў гонар рэвалюцыянера-марксіста Георгія Пляханава. Вуліца пачынаецца ад Партызанскага праспекта і заканчваецца ў мікрараёне Серабранка.
Remove ads
Размяшчэнне
Пачынаецца ад транспартнай развязкі скрыжавання Партызанскага праспекта з вуліцай Даўгабродская, перасякае шэраг вуліц і праспект Ракасоўскага і даходзіць да вуліцы Якубава. Частка вуліцы ад яе пачатку да перасячэння са Сляпянскім вадасховішчам захавала будынкі пасляваеннай архітэктуры: 1-, 2- і 3-павярховыя жылыя дамы маласямейнага тыпу. Тэрыторыя пасля перасячэння Сляпянскага канала да канца вуліцы характарызуецца позняй савецкай і сучаснай беларускай архітэктурай з высокай шчыльнасцю шматпавярховай забудовы.
Remove ads
Славутасці вуліцы
- Недзяржаўны сацыяльна-эканамічны інстытут (1990-я) (дом 18)
- Цэнтр гігіены і эпідэміялогіі Заводскага раёна (дом 18)
- Універсам «Рублёўскі»
- Універсам «Серабранка» (дом 91) (архітэктары Л. Мельнік, Э. Важнік)[1].
- ЗАГС Ленінскага раёна (дом 42)
- 18-я паліклініка для дарослых (дом 60/2)
- СШ № 153 (дом 70), якая 21.11.2022 упершыню была названа ў гонар жывога чалавека: паралімпійца А. Талая[2][3]
- 7-я дзіцячая паліклініка (дом 127)
- Касцёл Яна Боска (дом 28/1)
- Яслі-сад № 353 для дзяцей з парушэннем зроку (1976—2021)[4][5]
Remove ads
Месцы адпачынку
- Узбярэжжа Сляпянскага вадасховішча
- Лошыцкі парк — знаходзіцца за фактычна не на вуліцы, але блізка ад яе.
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads