Вуліца Сурганава (Магілёў)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Вуліца Сурга́нава (руск.: улица Сурганова) — вуліца ў Магілёве, размешчаная ў паўночна-заходняй частцы горада. Галоўная вуліца жылых мікрараёнаў Мір-1 і Мір-2. Працягласць 1340 м, ад вуліцы Якубоўскага да вул. Ніжняя Карабанаўская[1].
Remove ads
Гісторыя
Гістарычная назва Пячэрская шаша, у 1979 годзе названа ў гонар Ф. А. Сурганава, савецкага дзяржаўнага і партыйнага дзеяча, аднаго з арганізатараў і кіраўнікоў камсамольскага падполля і партызанскага руху ў Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны[1].
Сучаснае аблічча вуліцы пачало фарміравацца ў 1960-х гадах у сувязі з будаўніцтвам першых мікрараёнаў у паўночна-заходняй частцы горада. Цяпер у забудове вуліцы пераважаюць 5-, 9-павярховыя, пераважна жылыя дамы. На тэрыторыі, якая прылягае да ручая Дубравенка, які перасякае вуліцу, часткова захаваліся 1-павярховыя дамы сядзібнага тыпу[1].
У савецкі час на вуліцы размяшчаліся абласная псіхіятрычная бальніца, абласны наркалагічны дыспансер, спецсаўгас «Дняпроўскі», упраўленне «Саюзмантажлегмаш» (д. № 21) і інш[1].
Remove ads
Забудова


- № 53 — будынак ХІХ стагоддзя —
Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 513Г000047
Мемарыяльныя дошкі

На доме № 9 устаноўлена мемарыяльная дошка ў гонар Ф. А. Сурганава[1].
Паркі і скверы

Да вуліцы прылягае Пячэрскі лесапарк[1].
Зноскі
- Сурганова улица // Могилёв. Энциклопедический справочник (руск.) / Гл. редактор И. П. Шамякин. — Мн.: БелСЭ им. П. Бровки, 1990. — 472 с. — ISBN 5-85700-028-9.
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads