Вуліца Францыска Скарыны (Львоў)

вуліца ў Сыхіўскім раёне Львова, Украіна From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Ву́ліца Ска́рыны — вуліца ў Сыхіўскім раёне[2] горада Львоў, мясцовасць Боднараўка. Злучае вуліцу Боднарскую і вуліцу Дэмнянскую[3][4].

Хуткія факты Вуліца Францыска Скарыны Львоў, Агульная інфармацыя ...

Прылучаецца вуліца Гашэка.

Remove ads

Гісторыя і забудова

Вуліца ўзнікла, імаверна, у 1950-х гадах. У 1958 годзе атрымала афіцыйную назву вуліца Федарэнкі, у гонар савецкага лётчыка Васіля Федарэнкі[5] (паводле іншых звестак — у гонар савецкага ваеннага дзеяча, маршала бранятанкавых войскаў Якава Федарэнкі[6]). Сучасная назва — з 1992 года, у гонар беларускага першадрукара Францыска Скарыны[5][7][8].

Забудова вуліцы пачалася ў 1950-х гадах, першымі былі пабудаваны тыповыя дву- і трыпавярховыя будынкі барачнага тыпу. У 1960—1970-х гадах на вуліцы з’явілася некалькі паціпавярховак, у 1980-х гадах у канцы вуліцы паўстаў дзевяціпавярховы шматкватэрны будынак[5].

Жылая забудова вуліцы размешчана толькі з цотнага боку. Увесь няцотны бок вуліцы заняты будынкамі былой Львоўскай папраўчай калоніі № 48.

Remove ads

Установы

  • буд. № 34 — Львоўская сярэдняя агульнаадукацыйная школа № 86 І-ІІІ ступеняў[9].
  • буд. № 44 — аддзяленне паштовай сувязі № 58[1].

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads