Вуліца Францыска Скарыны (Львоў)
вуліца ў Сыхіўскім раёне Львова, Украіна From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ву́ліца Ска́рыны — вуліца ў Сыхіўскім раёне[2] горада Львоў, мясцовасць Боднараўка. Злучае вуліцу Боднарскую і вуліцу Дэмнянскую[3][4].
Прылучаецца вуліца Гашэка.
Remove ads
Гісторыя і забудова
Вуліца ўзнікла, імаверна, у 1950-х гадах. У 1958 годзе атрымала афіцыйную назву вуліца Федарэнкі, у гонар савецкага лётчыка Васіля Федарэнкі[5] (паводле іншых звестак — у гонар савецкага ваеннага дзеяча, маршала бранятанкавых войскаў Якава Федарэнкі[6]). Сучасная назва — з 1992 года, у гонар беларускага першадрукара Францыска Скарыны[5][7][8].
Забудова вуліцы пачалася ў 1950-х гадах, першымі былі пабудаваны тыповыя дву- і трыпавярховыя будынкі барачнага тыпу. У 1960—1970-х гадах на вуліцы з’явілася некалькі паціпавярховак, у 1980-х гадах у канцы вуліцы паўстаў дзевяціпавярховы шматкватэрны будынак[5].
Жылая забудова вуліцы размешчана толькі з цотнага боку. Увесь няцотны бок вуліцы заняты будынкамі былой Львоўскай папраўчай калоніі № 48.
Remove ads
Установы
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads