Вуліца Чэрскага (Верхнядзвінск)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Вуліца Чэрскага (трансліт.: vulica Čerskaha, руск.: улица Черского) — вуліца ў паўднёвай частцы горада Верхнядзвінска ў мясцовасці Мікрараён.
Remove ads
Апісанне
Названа ў гонар Яна Чэрскага — навукоўца, географа, геолага, даследчыка Сібіры, удзельніка паўстання 1863—1864 гадоў, які нарадзіўся ў фальварку Свольна недалёка ад Верхнядзвінска (тады — Дрысы). Папярэдняя назва — Жагулёўская (па назве адной з вёсак у ваколіцах горада).
Пачынаецца ад вул. Савецкай каля будынка раённай дзяржаўнай інспекцыі па насенняводстве, каранціне і ахове раслін і пралягае з поўначы на поўдзень да скрыжавання з 1-м Полацкім завулкам. Працягласць вуліцы складае 450 метраў.
Левы (няцотны) бок вуліцы забудаваны шматкватэрнымі пяціпавярховымі цаглянымі дамамі, пабудаванымі ў сярэдзіне 1970-х гадоў, правы (цотны) бок вуліцы мае прыватную аднапавярховую забудову сядзібнага тыпу, якая сфармавалася пераважна ў 1960-я гады.
Remove ads
Сацыяльныя аб’екты
- Дзяржаўныя яслі-сад № 2 (вул. Чэрскага, 7)
- У другой палове 1980-х гадоў па адрасе вул. Чэрскага, 5 пачалі будаваць крыты гарадскі басейн, але з-за адсутнасці сродкаў будоўлю ў хуткім часе замарозілі. Праз два дзесяцігоддзі гарадскія ўлады бетонныя падмуркі басейна дэмантавалі і збудавалі на гэтым месцы газаразмеркавальную станцыю. Басейн усё ж пабудавалі, але на іншым месцы ў цэнтры горада.
Remove ads
Помнікі
У 2005 годзе ў пачатку вуліцы да 160-годдзя з дня нараджэння Яна Чэрскага на будынку раённай дзяржаўнай інспекцыі па насенняводстве, каранціне і ахове раслін размясцілі мемарыяльную дошку ў гонар земляка, чыім іменем названая вуліца. Але з часам дошка знікла.
Гл. таксама
Зноскі
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads
