Свольна (Валынецкі сельсавет)

вёска ў Валынецкім сельсавеце Верхнядзвінскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Свольна (Валынецкі сельсавет)map
Remove ads

Сво́льна[1] (трансліт.: Svoĺna, руск.: Свольно) — вёска ў Верхнядзвінскім раёне Віцебскай вобласці. Знаходзіцца ў 18 кіламетрах на ўсход ад Верхнядзвінска на беразе ракі Свольна. Уваходзіць у склад Валынецкага сельсавета.

Хуткія факты Краіна, Вобласць ...
Remove ads

Гісторыя

У першай палове XIX стагоддзя належала шляхціцам Чэрскім. У пачатку ХХ стагоддзя - належала ўжо шляхціцам Длужнеўскім.

Адносілася да Таболкаўскай воласці Дрысенскага павета Віцебскай губерні. У 1904 годзе налічвала 52 жыхара.

З пракладкай Рыга-Арлоўскай чыгункі на ўчастку Полацк-Дзвінск паблізу вёскі была збудавана аднайменная станцыя, якая функцыянуе і цяпер.

У савецкі час - у калгасе імя Калініна Верхнядзвінскага раёна Віцебскай вобласці БССР. У вёсцы размяшчаўся магазін.

Да 1970-х гг. у сядзібным доме Чэрскіх функцыянавала Свальнянская базавая (васьмігадовая) школа.

Remove ads

Асобы

  • Ян Чэрскі - географ, геолаг, геамарфолагі, палеантолаг, даследчык Сібіры, удзельнік паўстання 1863 года.

Крыніцы

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads