Вуліца 23 Гвардзейцаў (Полацк)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Вуліца 23 Гвардзейцаў — вуліца ў мясцовасці Задзвінне горада Полацка.
Remove ads
Гісторыя
Да 1984 года насіла назву Лепельская[1], бо пераходзіла ў дарогу ў бок Лепеля.
Да Кастрычніцкай рэвалюцыі паміж Задзвінскай (сучасная вуліца Свярдлова) і Лепельскай вуліцамі існавала паромная пераправа цераз Дзвіну[2].
Падчас нямецкай акупацыі ў Першую сусветную вайну ў 1918 годзе мела назву Lepel-Str.[3]
Сучасную назву атрымала ў гонар групы лейтэнанта Аляксандра Грыгор’ева, што захапіла збудаваны немцамі ў 1944 годзе драўляны мост цераз Дзвіну і стварыла плацдарм на яе правым беразе 3 чэрвеня 1944 года, у выніку чаго горад быў вызвалены ад нацысцкіх захопнікаў.
Remove ads
Апісанне
Вуліца цягнецца ад вуліцы Тусналобавай-Марчанка на поўначы да паўднёвай мяжы горада.
Забудова
- № 1 — Музей-кватэра Героя Савецкага Саюза Зінаіды Міхайлаўны Тусналобавай-Марчанка
- № 4а — Комплекс былога кляштара бернардзінцаў: жылы корпус, руіны касцёла Дзевы Марыі, будынак пякарні, гаспадарчая пабудова (зараз карпусы кляштара займае Полацкая абласная псіхіятрычная бальніца) —
Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 212Г000613
Факты
Планавалася стварэнне пешаходнага маста праз Дзвіну ад вуліцы Свярдлова да вуліцы 23 Гвардзейцаў, але ад плана адмовіліся[4].
Зноскі
- Л. Б. Дедюлина. Полотчина в событиях и фактах (руск.). — Центральная библиотека им Ф. Скорины. — Полоцк. — 37 с.
- Дэйніс Іван Пятровіч. Полацкая даўніна (бел. (тар.)). — Медисонт. — Мінск, 2007. — 330 с. — ISBN 978-985-6530-74-9.(недаступная спасылка)
- Топографический план «Stadtplan von Polozk»(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2016. Праверана 12 кастрычніка 2020.
- Полежаева, Маргарита. А я иду, шагаю по… мосту. Через Западную Двину (руск.) (8 верасня 2010).
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads