Вуліца Свярдлова (Полацк)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Вуліца Свярдлова — вуліца ў цэнтры Полацка.
Remove ads
Гісторыя
У пачатку XX стагоддзя насіла назву Задзвінская[1], бо вяла да пераправы цераз Дзвіну на вуліцу Лепельскую (сучасная 23 Гвардзейцаў)[2].
Савецкія ўлады перайменавалі вуліцу ў гонар расійскага рэвалюцыянера Якава Свярдова.
Да Кастрычніцкай рэвалюцыі паміж Задзвінскай і Лепельскай вуліцамі існавала паромная пераправа цераз Дзвіну[2].
Да 1932 года на гэтым існаваў драўляны мост цераз Дзвіну, які быў разбураны паводкай[2][3].
У 1941 годзе частка вуліцы Свярдлова ўваходзіла ў яўрэйскае гета[2].
У 1944 годзе немцы пабудавалі драўляны мост на гэтым месцы. 3 чэрвеня 1944 года мост быў захоплены групай лейтэнанта Аляксандра Грыгор’ева. 23 аўтаматчыкі выйшлі па ім да вуліцы Свярдлова. Гвардзейцы авалодалі мастом, пагасілі пажар на ім і захапілі пляцоўку на правым беразе Дзвіны. 4 ліпеня 1989 года ля вуліцы Свярдлова на беразе Дзвіны быў адкрыты помніг 23-м гвардзейцам.[2]
Пакуль да 1953 года цягнулася адбудова транспартнага моста праз Дзвіну, улетку функцыянаваў пантонны мост з вуліцы Свярдлова на Лепельскую[2].
Remove ads
Апісанне
Вуліца цягнецца ад Ніжне-Пакроўскай вуліцы на поўдні да вуліцы Валадарскага на поўначы.
Факты
Планавалася стварэнне пешаходнага маста праз Дзвіну ад вуліцы Свярдлова да вуліцы 23 Гвардзейцаў, але ад плану адмовіліся[3].
Забудова

- № 18А — Полацкі раённы цэнтр культуры (архітэктар В. Андаралаў). Пабудаваны як Дом культуры будаўнікоў[4].
Зноскі
- Л. Ф. Данько, А. И. Судник. Путеводитель по городу Полоцку 1910 года. Выпуск 8 (руск.). — Полоцкое книжное издательство. — Полоцк, 2009. — 45 с. — ISBN 978-985-6936-02-2.
- Дэйніс Іван Пятровіч. Полацкая даўніна (бел. (тар.)). — Медисонт. — Мінск, 2007. — 330 с. — ISBN 978-985-6530-74-9.(недаступная спасылка)
- Полежаева, Маргарита. А я иду, шагаю по… мосту. Через Западную Двину (руск.) (8 верасня 2010).
- Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
Remove ads
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads