Вусце (возера)
возера ў Расонскім раёне Віцебскай вобласці From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ву́сце[1][2] — возера ў Расонскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі ў басейне ракі Расонка, за 7 км у напрамку на паўднёвы ўсход ад гарадскога пасёлка Расоны, каля вёскі Азярцы.
Плошча паверхні возера 0,12 км². Даўжыня 0,78 км, найбольшая шырыня 0,2 км. Даўжыня берагавой лініі 1,6 км.
Катлавіна возера выцягнутая ў напрамку з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход. Схілы катлавіны спадзістыя вышынёй 2—3 м. Берагавая лінія слабазвілістая. У паўночна-заходняй частцы выцякае ручай у раку Расонка і злучае возера Вусце з возерам Глухое.
Remove ads
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads