Расоны

гарадскі пасёлак у Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Расоныmap
Remove ads

Расо́ны[3] (афіц. транс.: Rasony) — гарадскі пасёлак у Віцебскай вобласці Беларусі, цэнтр Расонскага раёна, на беразе Расонскага возера. За 170 км ад Віцебска, 45 км ад чыгуначнай станцыі Дрэтунь на лініі ПолацкНевель (Расія), аўтамабільнымі дарогамі злучаныя з Полацкам, Верхнядзвінскам, Невелем. Насельніцтва 4 888 чал. (2017)[4].

Хуткія факты Краіна, Вобласць ...
Remove ads

Гісторыя

Паводле археалагічных раскопак, першыя паселішчы на месцы сучаснага пасёлка існавалі ўжо ў XХІІ стст.[5] Першы пісьмовы ўспамін пра Расоны як вёску ў складзе Полацкага ваяводства змяшчаецца ў «Полацкай рэвізіі» і датуецца 1552 годам. У той час мясціна знаходзілася ў валоданні Ф. Корсака[6] і налічвала 7 дымоў. У Інфлянцкую вайну вёску акупавалі войскі маскоўскага цара Івана Жахлівага, але праз некаторы час Стэфан Баторы вызваліў паселішча.

У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772) Расоны апынуліся ў складзе Расійскай імперыі, у Полацкай1796 — у Беларускай, а з 1802 — у Віцебскай губерні). Паводле звестак Віцебскага губернскага статыстычнага камітэту, станам на 1877 год тут было 12 дымоў; тут існавала карчма, працавалі прыватныя агульнаадукацыйныя жаночае (1866) і мужчынскае (1869) вучылішчы, дзейнічалі 2 царквы. У 1905 годзе вёска ўвайшла ў склад Вазнясенскай воласці Полацкага павета.

1 студзеня 1919 года згодна з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі Расоны ўвайшлі ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала вёску разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У 1924 годзе Расоны вярнулі БССР, дзе яны зрабіліся цэнтрам раёна (цягам 19621965 у Полацкім раёне.).

У Другую сусветную вайну з 15 ліпеня 1941 да 12 ліпеня 1944 вёска знаходзілася пад нямецкай акупацыяй. 14 сакавіка 1958 года пасёлак атрымаў афіцыйны статус гарадскога пасёлка[7].

13 лістапада 2005 года ў Расонах асвяцілі кутны камень касцёла святога Іасафата Кунцэвіча[8]. 20 студзеня 2006 года адбылося зацверджанне гербу пасёлка. 19 красавіка 2010 года Расоны ўзнагародзілі вымпелам «За мужнасьць і стойкасць у гады Вялікай Айчыннай вайны»[9].

Remove ads

Насельніцтва

Больш інфармацыі Год, Колькасць ...

Эканоміка

Прадпрыемствы харчовай, дрэваапрацоўчай прамысловасці. Гасцініца «Расоны». Дом паляўнічага.

Культура

Славутасці

Thumb
Расонская сядзіба

Вядомыя асобы

Гл. таксама

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads