Выгада (возера)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Вы́гада — возера ў Глускім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі ў басейне ракі Зарудзеча (прыток Пцічы), за 7 км у напрамку на захад ад Глуска, прыкладна за 2,7 км на захад ад вёскі Мыслоціна.
Плошча паверхні возера 0,78 км². Даўжыня 1,35 км, найбольшая шырыня 0,9 (0.84[1])км, даўжыня берагавой лініі каля 3,4[1] км. Найбольшая глыбіня 0,5 (1) м. Аб'ём вады ў возеры каля 0,4[1] млн м³.
Катлавіна возера знаходзіцца сярод забалочанай мясцовасці. Берагі нізкія і пясчаныя, заходнія забалочаныя. Дно возера тарфяністае, высланае сапрапелем. Цалкам зарастае. Улетку возера амаль перасыхае. Пратокай злучаецца з сеткай меліярацыйных каналаў.
У возера водзіцца карась залаты.
Remove ads
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads