Выдавецтва Гарвардскага ўніверсітэта
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Выдавецтва Гарвардскага ўніверсітэта (англ.: Harvard University Press, абр. HUP) — навуковае кніжнае выдавецтва Гарвардскага ўніверсітэта (ЗША). Заснавана 13 студзеня 1913 года ў Кэмбрыджы, штат Масачусетс. Член Асацыяцыі Амерыканскіх універсітэцкіх выдавецтваў. У выдавецтве ўпершыню выйшлі ў свет такія класічныя працы як «Тэорыя справядлівасці» філосафа Джона Ролза, «On Human Nature» і «The Ants» біёлага Эдварда Уілсана (абедзве яго кнігі атрымалі Пулітцэраўскую прэмію[1][2]) і «Dickinson» Хелен Вендлер[3]. З 1990 года дырэктарам выдавецтва стаў Уільям Сіслер (англ.: William P. Sisler, былы віцэ-прэзідэнт і рэдактар Oxford University Press (ЗША)[4].
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads