Вызваленчая армія Арома

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Вызваленчая армія Арома, ВАА (арома: Waraana Bilisummaa Oromoo) — аромская ўзброеная групоўка, якая адкалолася ад Фронту вызвалення Арома ў 2018 годзе[1]. Члены арганізацыі не прызналі падпісанае «фронтам» мірнае пагадненне з уладамі Эфіопіі і працягнулі ўзброеную барацьбу[2].

Хуткія факты Вызваленчая армія Арома, З'яўляецца часткай ...
Remove ads

Гісторыя

У 1973 годзе аромскімі нацыяналістамі быў створаны Фронт вызвалення Арома. Падчас грамадзянскай вайны ў Эфіопіі арганізацыя вяла актыўныя баявыя дзеянні супраць Дэрга. Пасля падзення гэтага ваенна-сацыялістычнага ўрада фронт працягнуў сваю барацьбу супраць эфіопскіх уладаў.

У 2018 годзе парламент Эфіопіі выключыў арганізацыю са спісу тэрарыстычных, у які яна была ўнесена ў 2011 годзе. У жніўні 2018 года прэзідэнт рэгіёну Аромія Лема Мергеса і лідар фронту вызвалення Арам Давуд Ібса падпісалі пагадненне аб спыненні ваенных дзеянняў[3].

Аднак не ўсе члены групоўкі пагадзіліся з мірным пагадненнем, і частка баевікоў працягнула ўзброеную барацьбу, стварыўшы «Вызваленчую армію Арома»[2].

1 снежня 2024 года Вызваленчая армія Арома і эфіопскія ўлады дасягнулі мірнага пагаднення[4][5].

Remove ads

Прававы статус

6 мая 2021 года Палата народных прадстаўнікоў Эфіопіі абвясціла ВАА тэрарыстычнай арганізацыяй[6].

Злачынствы

Групоўка абвінавачваецца ў забойствах на нацыянальнай глебе (так, ёй прад’яўлеецца забойства 54 прадстаўнікоў народнасці амхара ў вёсцы Гава Канке)[7]. Паводле агульных ацэнак, у 2018—2020 гадах члены арганізацыі забілі 700 мірных жыхароў[8][9].

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads