Фронт вызвалення Арома
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Фронт вызвалення Арома (арома: Adda Bilisummaa Oromoo) — паўстанцкая групоўка, якая дзейнічала ў 1973—2018 гадах на тэрыторыі Эфіопіі. Сваёй галоўнай мэтай арганізацыя дэкларавала барацьбу за самавызначэнне народа арома і яго свабоду ад «абісінскага каланіяльнага праўлення»[1].
Фронт быў створаны аромскімі нацыяналістамі ў 1973 годзе. Падчас грамадзянскай вайны ў Эфіопіі арганізацыя вяла актыўныя баявыя дзеянні супраць Дэрга. Пасля падзення гэтага ваенна-сацыялістычнага ўрада фронт працягнуў сваю барацьбу супраць эфіопскіх уладаў.
У 2018 годзе парламент Эфіопіі выключыў арганізацыю са спісу тэрарыстычных, у які яна была ўнесена ў 2011 годзе. У жніўні 2018 года прэзідэнт рэгіёну Аромія Лема Мергеса і лідар фронту вызвалення Арам Давуд Ібса падпісалі пагадненне аб спыненні ваенных дзеянняў[2].
Remove ads
Гл. таксама
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads