Выказнік
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Выка́знік — галоўны член сказа, які знаходзіцца ў сэнсавай і граматычнай залежнасці ад дзейніка і абазначае дзеянне, стан ці прыкмету прадмета, названага дзейнікам[1].
Віды выказнікаў
Паводле будовы ў беларускай мове адрозніваюць выказнікі простыя, састаўныя і складаныя[1].
Просты выказнік
Простыя выказнікі з’яўляюцца найбольш пашыранымі. Яны падзяляюцца на дзеяслоўныя і іменныя[1].
- Просты дзеяслоўны выказнік выражаецца найчасцей дзеясловамі абвеснага, загаднага ці ўмоўнага ладу: «За ракой туманяцца лугі» (А. Русак).
- Просты іменны выказнік выражаецца звычайна назоўнікамі, прыметнікамі ці займеннікамі: «Душа народа — песня» (Я. Брыль); «Неба сіняе, сіняе» (В. Каваль); «Хлеб у нас свой» (І. Шамякін).
Састаўны выказнік
Састаўны выказнік складаецца з дзеяслоўнай звязкі і выказальнага слова, якім можа быць дзеяслоў ці іншыя часціны мовы: «Я рад паслухаць лесу шум» (З. Бядуля)[1].
Складаны выказнік
Складаны выказнік — гэта мнагачленнае словазлучэнне, куды ўваходзяць тры ці больш структурных кампанентаў: «Я хацеў навучыцца іграць на скрыпцы» (Я. Колас)[1].
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads