Выня (рака)

рака ў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Выня (рака)
Remove ads

Выня́рака ў Нясвіжскім і Капыльскім раёнах Мінскай вобласці, левы прыток ракі Лоша (басейн Нёмана).

Хуткія факты Выня, Характарыстыка ...

Даўжыня ракі 56 км. Плошча вадазбору 366 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 1,8 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,6 м/км. Пачынаецца на паўднёвым усходзе ад вёскі Дубейкі Нясвіжскага раёна, цячэ па слабахвалістай раўніне, вусце на поўначы ад вёскі Харытонаўка.

Даліна пераважна невыразная. Абалона двухбаковая, шырынёй 300—400 м, у высокай плыні — меліяраванае балота, ніжэй — роўная, сухая. Рэчышча на ўсім працягу каналізаванае; яго шырыня ў межань 7—10 м, на асобных дзялянках у сярэднім цячэнні 30 — 35 м. Каля вёсак Харытонаўка і Леткаўшчына створаныя сажалкі (плошча адпаведна 0,06 км² і 0,03 км²). У абалоне меліярацыйныя каналы.

Remove ads

Асноўныя прытокі

Літаратура

  • Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. 10 000 экз. ISBN 5-85700-133-1.
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. Мн.: БелЭн, 1997. — Т. 4. — С. 317. — 480 с. 10 000 экз. ISBN 985-11-0090-0.
Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads