Лоша (прыток Нёмана)

рака ў Беларусі, левы прыток Нёмана From Wikipedia, the free encyclopedia

Лоша (прыток Нёмана)
Remove ads

Ло́ша[1][2] — рака ва Уздзенскім і Капыльскім раёнах Мінскай вобласці Беларусі, левы прыток ракі Нёман.

Хуткія факты Лоша, Характарыстыка ...

Даўжыня ракі 42 км. Плошча вадазбору 830 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 4,4 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,7 м/км.

Прытокі: Выня, Баравінка, Воўкаўка і сетка меліярацыйных каналаў.

Пачынаецца каля вёскі Даўгінава Уздзенскага раёна, упадае ў Нёман каля аграгарадка Пясочнае. Даліна на вялікім працягу невыразная, у нізкай плыні шырынёй 500—600 м. Абалона асушаная. Рэчышча на ўсім працягу каналізаванае. Берагі абрывістыя. На рацэ паміж вёскамі Лоша, Крывялі, Баравыя, Сенажаткі створана Лашанскае вадасховішча.

Remove ads

Зноскі

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads