Высакоўскі сельсавет

былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Клімавіцкім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Высако́ўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Клімавіцкага раёна Магілёўскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 22 лютага 2011 года вёска) Высокае.

Хуткія факты Высакоўскі сельсавет, Краіна ...

Утвораны 11 красавіка 1960 года як Яноўскі сельсавет у складзе Клімавіцкага раёна Магілёўскай вобласці БССР шляхам аб’яднання тэрыторыі скасаваных Красавіцкага і Студзянецкага сельсаветаў і часткі скасаванага Асмолавіцкага сельсавета (8 населеных пунктаў: Асмолавічы, Аўтухоўка, Жэўжык, Клоў, Мяжэнін, Саўна, Ташна і Фядотаўка)[1]. Цэнтр — вёска Яноўка. 26 ліпеня 1962 года ў склад Лазовіцкага сельсавета перададзены вёскі Асмолавічы, Саўна і Фядотаўка[2]. 4 чэрвеня 1965 года з часткі сельсавета ўтвораны Савініцкі сельсавет (у складзе 15 населеных пунктаў: Аляксандраўка, Будзішча, Гарадзешня I, Гарадзешня II, Горкі, Гразівец, Дзяражня, Замашэнне, Кашаноўка, Кіследзь, Рысін, Савінічы, Студзянец, Цітаўка і Шышкоўка), цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Высокае, сельсавет перайменаваны ў Высакоўскі[3]. 21 снежня 2011 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Ціманаўскага сельсавета[4].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года складала 649 чалавек[5], з іх 98,8 % — беларусы, 0,9 % — рускія[6].

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 11 населеных пунктаў: аграгарадок Высокае, вёскі Аўтухоўка, Высокая Буда, Жэўжык, Клоў, Мяжэнін, Слабада, Торчанка, Яноўка, пасёлкі Красавічы і Новы Строй.

Remove ads

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 11 красавіка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 10.
  2. Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 26 ліпеня 1962 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 30 (989).
  3. Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 4 чэрвеня 1965 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1965, № 25 (1105).
  4. Насельніцтва населеных пунктаў Магілёўскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 7 жніўня 2018. Праверана 6 верасня 2021.
Remove ads

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads