Высокаўскі сельсавет (Аршанскі раён)

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Аршанскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Высо́каўскі сельсаве́т — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Аршанскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок Высокае.

Хуткія факты Высокаўскі сельсавет, Краіна ...
Remove ads

Гісторыя

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Аршанскага раёна Аршанскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Высокае. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Аршанскім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці. З 9 верасня 1946 года сельсавет у складзе Арэхаўскага раёна, з 17 снежня 1956 года — у складзе Аршанскага раёна. 16 верасня 1960 года да сельсавета далучана частка скасаванага Шапкаўскага сельсавета (5 населеных пунктаў: Абухава, Барсукі, Селякта, пасёлак чыгуначнай станцыі Хлусава і дзіцячы дом Хлусава)[1]. У 1963 годзе ў склад сельсавета з адміністрацыйнага падпарадкавання Арэхаўскага пассавета перададзены 6 населеных пунктаў (вёскі Брухава, Верацея, Каралінава, Краснабель, Рудня і Халмы)[2]. 9 ліпеня 1965 года ў адміністрацыйнае падпарадкаванне Арэхаўскага пассавета перададзены 5 населеных пунктаў (Брухава, Верацея, Краснабель, Рудня і Халмы)[3]. У 1972 годзе ў склад Межаўскага сельсавета пералічаны 3 населеныя пункты (вёскі Абухава, Барсукі і Селякта)[4]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Высокаўскага сельсавета 14 населеных пунктаў[5]. 24 жніўня 1983 года цэнтр сельсавета перанесены з вёскі Высокае ў пасёлак Высокае, вёскі Высокае, Карабішчы, Рагозіна і Селішча перададзены ў адміністрацыйнае падпарадкаванне Арэхаўскага пассавета[6]. 27 снежня 1985 года ў склад сельсавета з адміністрацыйнага падпарадкавання Арэхаўскага пассавета перададзены 7 населеных пунктаў (вёскі Верацея, Высокае, Карабішчы, Краснабель, Рагозіна, Селішча, Халмы), са складу Андрэеўшчынскага сельсавета — вёска Людкаўшчына[7]. 21 верасня 1987 года ў склад сельсавета з Межаўскага сельсавета перададзены 6 населеных пунктаў (Абухава, Барсукі, Івашкава, Калатоўкі, Пісаршчына і Селякта)[8]. 8 красавіка 2004 года ў склад Межаўскага сельсавета перададзены 2 населеныя пункты (вёскі Івашкава і Калатоўкі), у склад Арэхаўскага сельсавета — 5 населеных пунктаў (вёскі Верацея, Карабішчы, Краснабель, Рагозіна і Халмы)[9]. 10 кастрычніка 2013 года да сельсавета далучана частка скасаванага Клюкаўскага сельсавета (7 населеных пунктаў: вёскі Дзевіна, Замасточча, Іванькова, Клюкаўка, Сармацк, Сафіёўка і Сімахі)[10].

Remove ads

Насельніцтва

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (16 населеных пунктаў) — 2305 чалавек[11], з іх 91,1 % — беларусы, 7,4 % — рускія, 0,8 % — украінцы[12]; паводле перапісу 2019 года (23 населеныя пункты) — 2423 чалавекі[13].

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads