Высокаўскі сельсавет (Бярозаўскі раён)
былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Бярозаўскім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Высо́каўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі. Цэнтр — вёска Высокае.
Remove ads
Гісторыя
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Высокая.
У канцы чэрвеня 1941 года сельсавет цалкам акупіраваны нямецкімі войскамі. Атрад палявой жандармерыі ў ліпені 1941 года ў вёсках сельсавета расстраляў актывіста Грамады і дэпутата сельсавета ад вёскі Перасудавічы Іосіфа Мікіціча, дэпутатаў сельсавета Панцялея Качына і Уладзіміра Дземідовіча. Усяго было расстраляна больш за дзесятак чалавек[1].
16 ліпеня 1954 года сельсавет перайменаваны ў Перасудавіцкі, цэнтр перанесены ў вёску Перасудавічы[2]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Перасудавіцкага сельсавета 4 населеныя пункты[3]. 21 лістапада 1977 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Высокае, а сельсавету вернута былая назва — Высокаўскі[4]. 26 лютага 2002 года сельсавет скасаваны, яго тэрыторыя далучана да Стрыгінскага сельсавета.
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads