Высокія Татры

From Wikipedia, the free encyclopedia

Высокія Татры
Remove ads

Высокія Татры (славацк.: Vysoké Tatry) — найвышэйшая частка Татраў і ўсіх Карпатаў, частка Фатранска-Татранскай вобласці. Найвышэйшы пункт — гара Герлахаўскі-Шціт (2655 м).

Thumb
возера Літваравы ў Высокіх Татрах (Польшча)
Хуткія факты Высокія Татры, Краіны ...
Remove ads

Пікі

15 самых высокіх пунктаў Высокіх Татраў усе размешчаны ў Славакіі:

  • Герлахаўскі Шціт, 2655 м.
  • Герлахаўска Вежа, 2642 м.
  • Ламніцкі Шціт, 2634 м.
  • Лядовы Шціт, 2627 м.
  • Пышны Шціт, 2623 м.
  • Задні Герлах, 2616 м.
  • Лавінавы Шціт, 2606 м.
  • Малы Лядовы Шціт, 2602 м.
  • Катловы Шціт, 2601 м.
  • Лавінава Вежа, 2600 м.
  • Малы Пышны Шціт, 2591 м.
  • Велка Літворава Вежа, 2581 м.
  • Страпата Вежа, 2565 м.
  • Кежмарскі Шціт, 2556 м.
  • Высока, 2230 м.
Remove ads

Даліны

Thumb
Морске Вока

У Высокіх Татрах 23 даліны, большасць са славацкага боку.

Азёры

Найбольшае, Морске-Вока плошчай 34,54 га, глыбінёй 50,8 м, вышыня над узроўнем мора 1395,4 м, знаходзіцца з польскага боку. Найглыбейшае Вельке-Гінцава-Плес (20,08 га, 53 м, 1946 м), якое знаходзіцца ў Славакіі. Папулярны ў турыстаў Штрбске Плеса і Попрадске Плеса.

Вадаспады

Найбольш вядомыя вадаспады знаходзяцца на рацэ Сцюдзёны Паток. Самы вялікі, але не самы высокі, вадаспад з польскага боку — Сіклава. Яго вышыня 64-70 м, нахіл каля 35 °.

Флора і фауна

На славацкім і польскім баку ёсць запаведнікі — Татранскія Народныя Паркі, дзе жыве мноства ахоўных відаў раслін і жывёл.

Гарады

На тэрыторыі Высокіх Татраў знаходзіцца адзіны горад — Высоке Татры, які з’яўляецца базавым для экскурсій у Высокія Татры.

Навука

У Высокіх Татрах размешчаны дзве асноўныя астранамічныя абсерваторыі Славакіі: абсерваторыя Скалнатэ Плеса і абсерваторыя Ламніцкі Шціт.

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads