Высокі бераг

From Wikipedia, the free encyclopedia

Высокі бераг
Remove ads

Высокі бераг (шведск.: Höga kusten) — частка шведскага ўзбярэжжа Батнічнага заліва. З’яўляецца знамянальным прыкладам тэрыторыі, якая працягвае ўздымацца пасля адыходу ледавікоў і на якой магчыма навочнае даследаванне ізастазіі. З часоў ледавіковага перыяду ўзровень паверхні павысіўся на 800 метраў. Гэтая з’ява ўпершыню была выяўлена і даследавана менавіта тут.

Thumb
Высокі бераг, Швецыя
Хуткія факты

Згодна з рашэннем ЮНЕСКА, у 2000 годзе гэтая вобласць была ўнесена ў спіс Сусветнай спадчыны. Было адзначана, што Высокі бераг дае ўнікальныя магчымасці для вывучэння геалагічных і тэктанічных працэсаў. У 2006 годзе тэрыторыя, якая знаходзіцца пад аховай ЮНЕСКА, была пашырана за кошт далучэння да Высокага берага архіпелага Кваркен.

Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads