Вышэйшая нацыянальная кансерваторыя драматычнага мастацтва

From Wikipedia, the free encyclopedia

Вышэйшая нацыянальная кансерваторыя драматычнага мастацтваmap
Remove ads

Вышэйшая нацыянальная кансерваторыя драматычнага мастацтва (фр.: Conservatoire national supérieur d'art dramatique) скарочана (CNSAD) — нацыянальная школа, субсідаваная французскім міністэрствам культуры. Размешчана ў Парыжы, у наш час ёй кіруе Даніэль Месгіш (фр.: Daniel Mesguich) — акцёр і прафесар франка-алжырскага тэатра. Тэрмін заняткаў — тры гады. Кожны курс налічвае прыблізна 30 вучняў (звычайна 15 хлопчыкаў і 15 дзяўчын) і некалькі замежных стажораў, запрашаных кожны год.

Хуткія факты Вышэйшая нацыянальная кансерваторыя драматычнага мастацтва ((CNSAD)), Арыгінальная назва ...
Remove ads
Remove ads

Гісторыя

Thumb
Стары (да 1911 года) будынак кансерваторыі — цяпер Тэатр кансерваторыі ў складзе Вышэйшай нацыянальнай кансерваторыі драматычнага мастацтва

Кансерваторыя была заснавана як частка «Парыжскай Вышэйшай нацыянальнай кансерваторыі музыкі і танца» у 1795 годзе. Структура кансерваторыі не змянялася аж да 1946 года, калі яе тэатральная частка вылучылася ў самастойную «Вышэйшую нацыянальную кансерваторыю драматычнага мастацтва». Менавіта пастановай ад 3 сакавіка 1806 года пачынаецца станаўленне сапраўднай адукацыі драматычнага мастацтва.

У 1946 годзе кансерваторыя падзелена на дзве часткі, музыку з аднаго боку і драматычнае мастацтва з іншага боку. Кансерваторыя «Драматычнае мастацтва» застаецца на ранейшым месцы а кансерваторыя «музыкі» пераязджае на вуліцу Мадрыда (фр.: Rue de Madrid). Кансерваторыя насіла назву Нацыянальнай кансерваторыі драматычнага мастацтва, а з 1968 года ёй была прысвоена цяперашняя назва — Вышэйшая нацыянальная кансерваторыя драматычнага мастацтва. Выпускнікамі ВНКДМ каля пяцідзесяці гадоў з'яўляюцца многія знакамітыя акцёры, якія зрабілі рэпутацыю тэатру і французскаму кіно.

Яе добрая рэпутацыя тлумачыцца менавіта строгім адборам пры паступленні; сапраўды, статыстыка ўступнага конкурса паказвае ў сярэднім поспех толькі 2 ці 3 % дапушчаных кожны год у адносінах да колькасці паступаючых. Прыблізна 1000 кандыдатаў кожны год прэтэндуюць на 30 месцаў, што робіць з гэту ўстанову адну з найбольш выбарчых школ для выхавання акцёраў.

Remove ads

Тэатр Кансерваторыі

Тэатр Кансерваторыі быў пабудаваны ў 1811 годзе архітэктарам Делануа (фр.: Delannoy). Гэта былая «зала канцэртаў Кансерваторыі», датуецца 1752 годам і пасля выкарыстоўваецца вучнямі каралеўскай Школы спеву і дэкламацыі (фр.: l’École royale de chant et de déclamation)

Навучальная структура кансерваторыі

  • інтэрпрэтацыя / l’interprétation
  • маска / masque
  • імправізацыя / l’improvisation
  • танец / la danse
  • taï chile / taï chi
  • спеў / le chant
  • фехтаванне / l’escrime
  • дыкцыя / la diction
  • драматургія / la dramaturgie
  • гісторыя тэатра / l’histoire du théâtre
  • агульная мастацкая адукацыя / la culture générale artistique
  • сцэнічны рух / le mouvement scénique

Месца размяшчэння

ВНКДМ размешчана на вуліцы Кансерваторыі (фр.: Rue du Conservatoire) у 9-ай акрузе, у Парыжы побач са станцыямі метро: (фр.: Grands Boulevards) і (фр.: Bonne Nouvelle).

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads