Вышэйшая эканамічная школа ў Празе
ВНУ ў Празе From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Вышэйшая эканамічная школа ў Празе (чэшск.: Vysoká škola ekonomická v Praze) — чэшская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова эканамічнага профілю з сядзібай у Празе.
Remove ads
Агульная характарыстыка
Установа была заснавана ў 1919 годзе як кафедра Чэшскага тэхнічнага ўніверсітэта ў Празе, якая спецыялізавалася на аптовым гандлі, банкаўскай справе і арганізацыі прамысловых прадпрыемстваў.
У 1949 годзе была створана Вышэйшая школа палітычных і эканамічных навук, якая ў 1953 годзе была рэарганізвана і атрымала новую назву. Установа зведала значную рэформу ў 1989 годзе пасля Аксамітнай рэвалюцыі.
З 2020 года ўстанова на англійскай мове афіцыйна называецца Пражскім універсітэтам эканомікі і бізнесу (англ.: Prague University of Economics and Business).
Remove ads
Факультэты
- Факультэт фінансаў і ўліку
- Факультэт міжнародных адносін
- Факультэт эканомікі бізнесу
- Факультэт інфарматыкі і статыстыкі
- Факультэт народнай гаспадаркі
- Факультэт менеджменту
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads