Вэлі-Сіціскі дзяржаўны ўніверсітэт
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Вэлі-Сіціскі дзяржаўны ўніверсітэт (англ.: Valley City State University) — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая месціцца ў горадзе Вэлі-Сіці ў штаце Паўночная Дакота, ЗША.
Remove ads
Агульная характарыстыка
Заснаваная ў 1890 годзе як Вэлі-Сіціская нармальная школа, двухгадовы педагагічны каледж, у 1921 годзе яна атрымала права прысвойваць ступені бакалаўра і змяніла назву на Вэлі-Сіціскі дзяржаўны педагагічны каледж. З пашырэннем праграм за межамі педагагічнай адукацыі ў 1963 годзе вучэльня стала Вэлі-Сіціскім дзяржаўным каледжам. У 1986 годзе ён быў перайменаваны ў Паўночна-Дакотскі дзяржаўны ўніверсітэт ва Вэлі-Сіці, а праз год атрымаў сваю цяперашнюю назву.
Універсітэт прапануе больш за 65 праграм бакалаўрыяту і некалькі онлайн-праграм магістратуры, уключаючы ступень магістра адукацыі, магістра мастацтваў у галіне выкладання і магістра навук у галіне бізнес-інфармацыйных сістэм. У 2015 годзе ўніверсітэт выпусціў 302 студэнта — самы вялікі выпуск за яго гісторыю.
Кампус універсітэта значыцца як гістарычны раён у Нацыянальным рэестры гістарычных месцаў ЗША.
Remove ads
Гл. таксама
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads