Вюрцбургскі сабор
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Вюрцбургскі кафедральны сабор (афіцыйна кафедральны сабор Святога Кіліяна, ням.: Würzburger Dom, St. Kiliansdom zu Würzburg) — адзін з найбуйнейшых раманскіх сабораў Германіі, прысвечаны Святому Кіліяну.
Будаўніцтва сабора пачалося ў 1040 годзе пад кіраўніцтвам біскупа Бруна на месцы, дзе раней размяшчаліся дзве царквы, пабудаваныя ў XVIII-XIX стагоддзях, але знішчаныя пажарамі. Скончаны сабор быў у 1075 годзе пераемнікам Бруна Адальбера. Напачатку XVI стагоддзя сабор быў пераабсталяваны ў стылі позняй готыкі, а ў 1701 годзе быў упрыгожаны ляпнінай у стылі барока.
Падчас бамбардзіроўкі Вюрцбурга 16 сакавіка 1945 года сабор моцна папакутаваў, а узімку 1946 года значная яго частка разбурылася. Пры рэканструкцыі элементы барока былі заменены на раманскія. У 1967 годзе быў пабудаваны галоўны арган.
Remove ads
Зноскі
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads