Вязаўка (прыток Альшанкі)

рака ў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Вя́заўка — рака ў Дубровенскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі і Краснінскім раёне Смаленскай вобласці Расіі, правы прыток ракі Альшанка (басейн Дняпра). Даўжыня 13 км, з іх 9,5 км на тэрыторыі Беларусі[1]. Пачынаецца за 1 км на паўночны ўсход ад вёскі Новая Зямля Дубровенскага раёна, вусце ў вёсцы Красная Горка Краснінскага раёна. Ад вытоку на 6,5 км рэчышча каналізаванае. Па берагах у межах Беларусі пераважаюць меліяраваныя землі.

Хуткія факты Вязаўка, Характарыстыка ...
Remove ads

Зноскі

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads