Вяземскі павет
павет Смаленскай губерні Расійскай імперыі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Вяземскі павет — адміністрацыйная адзінка ў складзе Рыжскай губерні, Смаленскага намесніцтва і Смаленскай губерні, якая існавала ў 1708—1929 гадах. Цэнтр — горад Вязьма.
Remove ads
Гісторыя
Юрыдычна Вяземскі павет быў аформлены ў 1708 годзе ў ходзе адміністрацыйнай рэформы Пятра I, калі ён быў аднесены да Смаленскай губерні. У 1713 годзе Смаленская губерня была скасаваная і Вяземскі павет адышоў да Рыжскай губерні, аднак ужо ў 1726 годзе Смаленская губерня была адноўлена. З 1775 па 1796 год Вяземскі павет адносіўся да Смаленскага намесніцтва, а потым зноў стаў часткай Смаленскай губерні.
У 1929 годзе Смаленская губерня і ўсе яе паветы былі скасаваныя, а іх тэрыторыя ўвайшла ў новую Заходнюю вобласць.
Remove ads
Насельніцтва
Па даных перапісу 1897 года ў павеце пражывала 105 500 чалавек. У тым ліку 98,3 % рускіх. У горадзе Вязьме пражывала 15 645 чалавек[1].
Адміністрацыйны падзел
У 1890 годзе ў склад павета ўваходзіла 25 валасцей[2].
У 1913 годзе ў павеце было 18 валасцей: скасаваны Бяссонаўская, Бакасаўская, Жылінская, Жукаўская, Лужкоўская, Спас-Целяпнеўская, Царова-Займішчанская; Мясаедаўская перайменавана ў Фёдараўскую, Стасоўская — у Чапчугаўскую (с. Чапчугава)[3].
Да 1926 года валасцей стала 7: Волста-Пятніцкая, Вяземска-Прыгарадная, Іздзешкаўская, Ісакоўская, Сямлеўская, Туманаўская, Хмеліцкая.
Заўвагі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads