Вяйнё Ліна

From Wikipedia, the free encyclopedia

Вяйнё Ліна
Remove ads

Вя́йнё Лі́на (фінск.: Väinö Linna; 20 снежня 1920, Ур’яла, Фінляндыя — 21 красавіка 1992, Кангасала, Фінляндыя) — фінскі пісьменнік.

Хуткія факты Вяйнё Ліна, Асабістыя звесткі ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся 20 снежня 1920 года ў вёсцы Ур’яла (Пірканмаа, Фінляндыя) у сям’і мясніка. У сярэдзіне 1930-х гадоў скончыў школу. Працаваў на ткацкай фабрыцы ў горадзе Тамперэ.

У 1940 годзе быў прызваны ў армію і ўдзельнічаў у Савецка-фінскай вайне. Тады ж пачаў рабіць нататкі пра свае ўражанні. Пасля заканчэння Другой сусветнай вайны пачаў пісаць гістарычныя раманы. Публікаваўся з 1947 года.

У 1954 годзе быў выдадзены раман «Невядомы салдат», які прынёс яму славу, прасякнуты антываенным духам. Затым Вяйнё Ліна напісаў трылогію «Тут, пад Паўночнай зоркай» пра падзеі грамадзянскай вайны ў Фінляндыі, спрабуючы гэтым справакаваць пачатак непрадузятага абмеркавання мінулага краіны.

Кнігі пісьменніка былі экранізаваны («Тут, пад Палярнай зоркай» (1968) і «Акселі і Эліна»). Партрэт Вяйнё Ліна быў намаляваны на купюры ў 20 фінскіх марак.

Remove ads

Зноскі

  1. Väinö Linna // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q237227'></a>
  2. Väinö Linna // Gran Enciclopèdia CatalanaGrup Enciclopèdia, 1968.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q18696256'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q2664168'></a>
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads