Вялікагалёнкавая косць

From Wikipedia, the free encyclopedia

Вялікагалёнкавая косць
Remove ads

Вялікагалё́нкавая ко́сць[1], або вялікагалё́начная ко́сць[1] (лац.: os tibia) — вялікая трубчастая косць, якая разам з малагалёнкавай косцю ўтварае шкілет галёнкі[2]. Вялікагалёнкавая косць з'яўляецца другой па даўжыні пасля сцегнавой косці ў целе чалавека — яе даўжыня дасягае 38 см. Акрамя таго, яна з'яўляецца адной з самых тоўстых касцей[3]. Вялікагалёнкавая косць ляжыць медыяльна, у той час як малагалёнкавая — латаральна[2].

Хуткія факты Вялікагалёнкавая косць, Каталогі ...

Праксімальны эпіфіз вялікагалёнкавай косці (лац.: tibia) утварае два мышчалкі — медыяльны (лац.: condylus medialis) і латаральны (лац.: condylus lateralis)[2].

Мышчалкі зверху забяспечаны ўвагнутымі сустаўнымі паверхнямі (лац.: facies articularissuperior) для сучлянення з мышчалкамі сцегнавой косці. Абедзве сустаўныя паверхні мышчалак вялікагалёнкавай косці падзелены паміж сабой міжмышчалкавым узвышшам (лац.: eminentia intercondylaris), наперад ад якога знаходзіцца пярэдняе міжмышчалкавае поле (лац.: area intercondylaris anterior), а назад — задняе міжмышчалкавае поле (лац.: area intercondylaris posterior), да якіх прымацоўваюцца ўнутрысустаўныя звязкі[2].

Спераду, ніжэй за патоўшчаны край мышчалак, знаходзіцца грудаватасць (лац.: tuberositas tibiae) (апофіз) — месца прымацавання сухажылля чатырохгаловай цягліцы (у выглядзе звязкі надкаленіцы). У вобласці заднебакавой часткі латаральнай мышчалкі знаходзіцца невялікая плоская сустаўная паверхня — месца сучлянення з галоўкай малагалёнкавай косці. Цела вялікагалёнкавай косці мае трохгранную форму. Ніжні дыстальны эпіфіз мае ніжнюю сустаўную паверхню (лац.: facies articularis inferior) для сучлянення з касцямі ступні, а на медыяльным боку — медыяльную шчыкалатку (лац.: malleolus medialis) з сустаўнай паверхняй (лац.: facies articularis malleoli). На латаральным краі дыстальнага канца вялікагалёнкавай косці знаходзіцца малагалёнкавая выразка (лац.: incisura fibularis) — месца злучэння з малагалёнкавай косцю[2].

Remove ads

Крыніцы

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads