Вялікае Камайскае возера

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Вялікае Камайскае возера — возера ў Пастаўскім раёне. У басейне р. Камайка (выцякае з возера), за 17 км на паўднёвы захад ад г. Паставы, каля аг. Камаі.

Хуткія факты Вялікае Камайскае, Морфаметрыя ...
Remove ads

Назва

На думку А. Ванагаса, літоўскія рачныя назвы Kamojà, Kamė, Kamaja, Kamainė, Kamatė, Kamena звязаныя з літоўскім kamas «камяк, камок» (сціснуты кавалак). Я. Атрэмбскі звязваў са ст.-рус. камонь «верхавы конь», прус. camnet «конь»[2]. Паводле Ю. Покарнага, ад індаеўрапейскага *kem- «сціскаць» паходзяць ст.-сканд. hemja «стрымліваць», сяр.-верх.-ням. hemmen «затрымліваць», ст.-фрыз. hemma «перашкаджаць», ніж.-ням. дыял. ham, hamen «хамут», рус. хомут, англ. hem «аблямоўка», лтш. kams «камяк», літ. kamúoti «сціскаць», рус. ком і інш.[3].

На думку В. Жучкевіча, найбольш верагоднае фінамоўнае паходжанне асновы ад слова kama — старызна, хлам. Можа быць, таксама ад літоўскага kamanos — узда[4].

На думку І. Пракаповіча, назва мае старажытную гісторыю. Аналаг — гідронім Кама, ад удм. кам — «рака», «плынь»[5].

Remove ads

Водаапісанне

Плошча 0,25 км². Найбольшая глыбіня 22 м. Даўжыня 1,05 км. Найбольшая шырыня 0,36 км. Даўжыня берагавой лініі 2,59 км. Аб’ём вады 1,67 млн м³. Плошча вадазбору 9,8 км².

Схілы катлавіны вышынёй 9—14 м, на захадзе і ўсходзе 5—6 м, пад лугам і пашай. Берагі нізкія, параслі хмызняком. У падводнай частцы катлавіны вылучаюцца 4 замкнёныя катлавіны з глыбінямі 8 м, 14,9, 18,5 і 22 м. Дно пясчанае, глыбей 2 м выслана ілам. 26 % паверхні возера занята расліннасцю, шырыня паласы 5—30 м да глыбіні 2 м. Злучана пратокай з Малым Камайскім возерам.

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads