Камайка
рака ў Беларусі і Літве From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Кама́йка (літ.: Kamojà — рака ў Пастаўскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі і ў Літве, правы прыток ракі Бірвета (басейн Заходняй Дзвіны).
Remove ads
Назва
Назва балцкага паходжання, адпачатная балцкая форма назвы захавалася ў літоўскім ужыванні як Kamojà.[крыніца не паказана 32 дні]
Гідранімічныя аналагі — літоўскія рачныя назвы Kamė, Kamaja, Kamainė, Kamatė, Kamena, Kamužė, Kamža.[крыніца не паказана 32 дні]
ГІдранімічны корань Kam- звязаны з літоўскім kamas «камяк, камок» (сціснуты кавалак)[1]. Далей да індаеўрапейскага *kem- «сціскаць»[2].
Балцкія водныя назвы на ўсходзе тыпу Жлобін, Горадзен (> Гараднічанка), Гамея (> Гамяюк), якія ўрэшце ўзыходзяць да каранёў *gleb(h)- «сціскаць», *gher(d)- «ахопліваць; агароджваць», *gem- «хапаць, сціскаць». Такія назвы адлюстроўваюць канфігурацыйныя асаблівасці адпаведнай ракі ці возера («акруглыя» азёры, рэкі, што «кружляюць»).[крыніца не паказана 32 дні]
Пашыральнік -oj- вядомы ў літоўскім слова і назваўтварэнні: pupa «боб» — pupojas «бабовае сцябло», aukštas «высокі» — Aukštojis (назва пагорка)[3]. З іншым вакалізмам пашыральнік -j- у водных назвах тыпу Ілія, *Бабруя, Мярэя.[крыніца не паказана 32 дні]
Значэнне назвы Камая́ (> Камайка) можна перадаць як «Звілістая (рака)».[крыніца не паказана 32 дні]
Remove ads
Гідраграфія
Даўжыня 50 км. Плошча вадазбору 306 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 2,5 м³/с, на мяжы Беларусі і Літвы — 1,67 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,1 ‰. Выцякае з Вялікага Камайскага возера за 1 км на захад ад вёскі Камаі. Цячэ ў межах Свянцянскіх градаў і заходняй часткі Полацкай нізіны, праз азёры Вялікія і Малыя Сурвілішкі[4], Свірас (у Літве). У басейне ракі возера Янкішкі. Даўжыня ў межах Беларусі 21 км, плошча вадазбору 205 км². Вусце за 2 км на паўднёвы ўсход ад вёскі Дзідзяселы Ігналінскага раёна. Рэчышча ў сярэднім цячэнні на Пастаўшчыне каналізаванае (1,5 км на паўднёвы захад ад вёскі Вілейты — мяжа з Літвой).
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads