Вялікаросы

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Вялікаросы, вялікарусы, вялікарасіяне[1] (руск.: великороссы, великоросы, великорусы, великоруссы, великороссияне) — этнонім, які выкарыстоўваўся ў дачыненні да рускіх у якасці іх самавызначэння альбо вонкавага прадстаўлення і перажыў шэраг трансфармацый на працягу XVIII — пачатку XX стагоддзя.

Да сярэдзіны XIX стагоддзя ўлады Расійскай імперыі сталі разумець неабходнасць фарміравання ўласнай нацыянальнай ідэі, і ў гэтую эпоху пачынаюцца актыўныя спрэчкі з нагоды месца вялікаросаў у сістэме дзяржавы і з нагоды самога разумення «рускасці»[2]. Паводле афіцыйнай дзяржаваўтваральнай канцэпцыі Расійскай імперыі, вялікаросы ўяўлялі сабой адну з трох галін агульнарускага народа (разам з маларосамі і беларусамі)[3].

У XX стагоддзі, з распадам Расійскай імперыі і ўтварэннем СССР, савецкай уладай у рамках новай нацыянальнай палітыкі карэнізацыі праводзілася палітыка мабілізацыі этнічнасці меншасцяў для нейтралізацыі палітычнага рэсурсу вялікаросаў. У сувязі з гэтым этнонім «вялікарос» страціў правамернасць і ў шырокім ужыванні застаўся толькі этнонім «рускія»[4].

Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads