Вялікая сінагога (Барысаў)

Барысаў From Wikipedia, the free encyclopedia

Вялікая сінагога (Барысаў)map
Remove ads

Вялікая сінагога — колішняя сінагога ў Барысаве, размешчаная ў Стара-Барысаве, па вул. 3-га Інтэрнацыянала, 49.

Хуткія факты Вялікая сінагога, Краіна ...
Remove ads

Гісторыя

Пабудавана ў пачатку XX ст. з цэглы[1]. У 1962 годзе праведзена рэканструкцыя, у выніку якой цалкам зменены фасады. За савецкім часам тут размяшчаўся Дом піянераў і школьнікаў[1].

Архітэктура

Thumb
Галоўны фасад да рэканструкцыі 1962 года
Thumb
Інтэр'ер сінагогі каля 1920 года

А. М. Кулагін у Зборы помнікаў гісторыі і культуры Беларусі сцвярджае, што будынак з’яўляецца помнікам архітэктуры з рысамі канструктывізму[1], аднак, цяперашні выгляд будынак набыў толькі пасля перабудовы 1962 года, а да таго часу фасады мелі эклектычны выгляд.

Прамавугольны ў плане выцягнуты ў глыбіню двара двухпавярховы будынак накрыты двухсхільным дахам. Вулічны фасад дэкарыраваны буйнымі лапаткамі, філёнгамі, завершаны трапецападобным шчытом. Галоўны ўваход з бакавога фасада. Аконныя праёмы вулічнага фасада прамавугольныя, бакавога — гарызантальна выцягнутыя, дваровага — шырокія, арачныя[1].

Планіровачна будынак падзелены цэнтральным вестыбюлем на 2 палавіны — квадратную залу і падоўжаны кулуар са службовымі памяшканнямі і бакавой лесвіцай на другі паверх[1].

Remove ads

Зноскі

  1. А. М. Кулагін. 48. Сінагога // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. Мн.: БелСЭ, 1987.  Мінская вобласць. Кніга 1.  284 с.: іл.

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads