Філёнга

дэкаратыўны элемент сцяны From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Філёнга (ад ням.: füllung, літаральна — напаўненне) — квадратнае або прамавугольнае поле сцяны, пілястры, столі, скляпення і інш., абведзенае рамкай. Філёнгі звычайна рабілі з таго самага матэрыялу, што і сцяну, часам з іншага. Дэкарыравалі скульптурным ці жывапісным арнаментам, геральдычнымі выявамі, фактурнай ці колернай тынкоўкай.

Таксама тонкая дошка або фанера, якая ўстаўляецца ў дзвярную раму і абрамляецца накладным прафіляваным бруском. Такія дзверы называюцца філянговымі.

Remove ads

Літаратура

Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads