Вялікія Шчарбінічы

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Вялікія Шчарбінічы (руск.: Большие Щербиничи) — сяло ў Злынкаўскім раёне Бранскай вобласці Расіі, адміністрацыйны цэнтр Шчарбініцкага сельскага паселішча. Размешчана за 16 км на паўднёвы ўсход ад Злынкі, на правым беразе ракі Вагі. Насельніцтва — 356 чалавек (2010).

Хуткія факты Вялікія Шчарбінічы, Краіна ...

Дзейнічаюць аддзяленне паштовай сувязі, сельская бібліятэка.

Remove ads

Гісторыя

Згадваецца з першай паловы XVII стагоддзя як «сяло» Шчарбінічы, у складзе Чолхаўскай воласці; казацкага насельніцтва не мела. Паводле адной з версій, на гэтым жа месцы да XVI стагоддзя знаходзілася летапіснае сяло Супрунава. У XVIIIXIX стагоддзях свайго храма не мела, аднак у 192030-х гг. тут меўся драўляны храм (не захаваўся).

З другой паловы XVII стагоддзя да 1781 года ўваходзіла ў Тапальскую сотню Старадубскага палка (таксама называлася Старыя Шчарбінічы); затым у Навамесцкім, Навазыбкаўскім1809) павеце (з 1861 года — у складзе Малашчарбініцкай воласці, з 1923 у Злынкаўскай воласці).

У паведамляннях сярэдзіны 1920-х гадоў згадваецца, што «ў хаце-чытальні [вёскі В. Шчарбінічы] была праведзена гутарка з сялянамі на беларускай мове, а таксама былі прачытаныя два апавяданні з жыцця сялян. …Сяляне былі зацікаўлены размовай і чытаннем і сцвердзілі, што ім усё зразумела і што гэта напісана панашаму»[1].

У 19291932 гг. у складзе Чуравіцкага раёна, у 19321939 гг. — у Навазыбкаўскім раёне, затым у Злынкаўскім, пры часовым скасаванні якога (19591988) — ізноў у Навазыбкаўскім. Да 2005 года з’яўлялася цэнтрам Вялікашчарбініцкага сельсавета.

Больш інфармацыі Гады, Насельніцтва ...
Remove ads

Зноскі

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads