Вялікія Шчытнікі
вёска ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Вялі́кія Шчы́тнікі[1] (трансліт.: Vialikija Ščytniki, руск.: Великие Щитники) — вёска ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Лышчыцкага сельсавета. Размешчаны за 27 кіламетраў на паўночны захад ад Брэста, за 2,5 кіламетры ад чыгуначнай станцыі Лышчыцы. У складзе сельскагаспадарчага кааператыўнага прадпрыемства «Астрамечава» (цэнтр — в. Лышчыцы).
Remove ads
Гісторыя
У XIX стагоддзі — цэнтр маёнтка пана Паніквіцкага ў Брэсцкім павеце Гродзенскай губерні. У 1821 годзе пазначана ў ліку сяленняў Шчытніцкага царкоўнага прыхода. Паводле рэвізскіх матэрыялаў 1858 года 207 сялянскіх душ.
У 1905 годзе ў маёнтку Шчытнікі Лышчыцкай воласці Брэсцкага павета. Згодна з умовамі Рыжскага мірнага дагавора 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі, у Лышчыцкай гміне Брэсцкага павета Палескага ваяводства. Непадалёку ад вёскі размяшчаўся аднайменны фальварак (9 двароў, 40 жыхароў); працаваў ветраны млын.
З 1939 года ў складзе БССР. У Вялікую Айчынную вайну загінулі 8 вяскоўцаў.
Remove ads
Насельніцтва
- 78 жыхароў (1905)
- 37 двароў, 156 жыхароў (1921)
- 215 жыхароў (1959)
- 190 жыхароў (1970)
- 38 гаспадарак, 79 жыхароў (2005)
Зноскі
- Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads