Вялікі Кінель
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Вялікі Кіне́ль (руск.: Большой Кинель[1]) — рака ў Арэнбургскай і Самарскай абласцях Расіі, правы прыток ракі Самара (прыток Волгі).
Даўжыня ракі 422 (437[1]) км. Плошча вадазбору 14 900 (15 200[1]) км². Сярэдні расход вады 35,7[2] м³/с. Аб’ём сцёку 1,127[2] км³/год. Выток ракі знаходзіцца ў Агульным Сырце, на тэрыторыі Арэнбургскай вобласці. Вусце за 15 км на захад ад горада Самара, у напрамку на захад ад горада Кінель. Вадазбор знаходзіцца на заходніх схілах Агульнага Сырта, Высокага і Нізкага Заволжжа[2]. Рэчышча мае шырыню ад 12—15 м у верхнім цячэнні да 40—45 м каля вусця.
Прытокі: Малы Кінель, Кутулук, Умірка, Вялікая Кісла, Сарбай, Камышла, Яноўка, Кармалка, Салымка, Кульчумка і інш.
На рацэ гарады Бугуруслан, Атрадны, Пахвістнева, Кінель.
Remove ads
Зноскі
- Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — 538 с. — 100 000 экз. (руск.)
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads