Атрадны

From Wikipedia, the free encyclopedia

Атрадныmap
Remove ads

Атрадны (руск.: Отрадный) — горад1956 года) у Расіі, у складзе Кінель-Чаркаскага раёна Самарскай вобласці. Насельніцтва 48,2 тыс. чалавек (2008). Заснаваны ў 1920-х гадах.

Хуткія факты Атрадны, Краіна ...

Горад размешчаны на левым беразе ракі Вялікі Кінель (прыток ракі Самары, басейн Волгі), за 91 км ад Самары.

Узнікненне горада звязана з адкрыццём у 1952 годзе нафты і газу ў Муханаўскім радовішчы. Сваю назву горад пераняў ад дзесяцідворнага сяла Атраднае, якое з’явілася тут у пачатку дваццатых гадоў мінулага стагоддзя. Бурнае развіццё нафтавай і газавай прамысловасці прывяло да ператварэння ў 1956 годзе рабочага пасёлка Атраднае ў горад абласнога падпарадкавання.

Прадпрыемства «Первомайнефть», нафтаперапрацоўчая прамысловасць, рамонтна-механічны завод, электрамеханічны завод, камбінат «Полимерстройматериалы» (вытворчасць лінолеўма і інш.), завод буйнапанэльнага домабудавання, цагельня, швейная фабрыка, мясакамбінат, хлебазавод, малаказавод.

Remove ads

Насельніцтва

Больш інфармацыі Год, Колькасць ...
Remove ads

Гарады-пабрацімы

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads