Вялікі Манчэстэр

From Wikipedia, the free encyclopedia

Вялікі Манчэстэрmap
Remove ads

Вялі́кі Ма́нчэстэр (англ.: Greater Manchester) — цырыманіяльнае і метрапольнае графства на захадзе Англіі. Уваходзіць у склад рэгіёна Паўночна-Заходняя Англія. Насельніцтва 2,562 млн чалавек (на 2007 год). Складаецца з 10 муніцыпальных раёнаў (Болтан, Беры, Олдэм, Рочдэйл, Стокпарт, Тэймсайд, Трафард, Уіган) і 2 гарадоў (Манчэстэр і Солфард). Вялікі Манчэстэр быў утвораны 1 красавіка 1974 года законам аб мясцовым самакіраванні, прынятым у 1972 годзе.

Thumb
Агламерацыя Вялікага Манчэстэра (вылучана чырвоным колерам) на фоне меж метрапальнага графства
Хуткія факты Вялікі Манчэстэр Greater Manchester, Статус ...

Плошча Вялікага Манчэстэра складае 496 квадратных міль (1285 км²). Вялікі Манчэстэр мяжуе з Чэшырам (на паўднёвым захадзе і поўдні), Дэрбішырам (на паўднёвым усходзе), Заходнім Ёркшырам (на паўночным усходзе), Ланкашырам (на поўначы) і Мерсісайдам (на захадзе). На тэрыторыі графства размешчаны гарадскія тэрыторыі з высокай шчыльнасцю насельніцтва, прыгарады і сельскія тэрыторыі. Большая частка тэрыторыі Вялікага Манчэстэра ўрбанізавана. У графстве ёсць выразна выяўлены дзелавы цэнтр, які ўтвараецца гарадскім цэнтрам Манчэстэра, а таксама прылеглымі часткамі Солфарда і Трафарда. Разам з тым, Вялікі Манчэстэр з'яўляецца поліцэнтрычным графствам, таму што складаецца з дзесяці муніцыпальных раёнаў, у кожным з якіх ёсць прынамсі адзін цэнтральны горад і яго ўскраіны. Гарадская агламерацыя Вялікага Манчэстэра займае трэцяе месца ў спісе самых населеных агламерацый Вялікабрытаніі, ахопліваючы большую частку тэрыторыі графства.

Remove ads

Геаграфія

Thumb
Від на Вялікі Манчэстэр з паветра
Thumb
Від на Тэймсайд у кірунку да Гарадскога цэнтра Манчэстэра

Плошча графства Вялікі Манчэстэр складае 492,7 квадратных міль (1,276 км²). Ва ўсходняй частцы графства знаходзяцца Пенінскія горы: яны праходзяць праз Олдэм, Рочдэйл і Тэймсайд. На захадзе графства знаходзяцца Пенінскія балоты, каменнавугальныя басейны (галоўным чынам, пясчанікі і гліністыя сланцы). Праз межы графства працякаюць рэкі Мерсі і Тэйм. Таксама па тэрыторыі графства працякаюць рэкі Біл, Дуглас Ірк.

На тэрыторыі графства размешчаны гарадскія тэрыторыі з высокай шчыльнасцю насельніцтва, прыгарады і сельскія тэрыторыі. Большая частка Вялікага Манчэстэра ўрбанізавана.[2] У графстве ёсць выразна выяўлены дзелавы цэнтр, які ўтвараецца гарадскім цэнтрам Манчэстэра, а таксама прылеглымі часткамі Солфарда і Трафарда. Разам з тым, Вялікі Манчэстэр з'яўляецца поліцэнтрычным графствам, таму што складаецца з дзесяці муніцыпальных раёнаў,[2] у кожным з якіх ёсць прынамсі адзін цэнтральны горад і яго ўскраіны. Вялікі Манчэстэр з'яўляецца, магчыма, самай шматскладовай агламерацыяй у Вялікабрытаніі па-за межамі Лондана,[2] што прама адлюстроўваецца ў шчыльнасці транспартнай сеткі рэгіёна і памерах інвестыцый, якія накіроўваюцца на яе пастаяннае развіццё.

У ніжэйпрыведзенай табліцы пералічаны муніцыпальныя раёны (metropolitan borough) графствы, а таксама большая частка іх населеных пунктаў.

Больш інфармацыі Метрапальнае графства, Муніцыпальны раён ...

Служба нацыянальнай статыстыкі Вялікабрытаніі вылучае агламерацыю Вялікага Манчэстэра (Greater Manchester Urban Area), сканцэнтраваную вакол горада Манчэстэр і яго буйных прыгарадаў. Агламерацыя пакрывае большую частку (хоць не ўсю) метрапальнага графства. У агламерацыю не ўваходзяць паселішчы Уіган і Марпл, якія размешчаны ў межах графства Вялікі Манчэстэр, але ўваходзяць некаторыя паселішчы іншых графстваў, напрыклад, Уілмслау і Олдэрлі Эдж з Чэшыра, Уітуарт з Ланкашыра. Хоць ні графства Вялікі Манчэстэр, ні агламерацыя Вялікага Манчэстэра не маюць статусу «сіці» ў Злучаным Каралеўстве, Еўрапейскі Саюз разглядае агламерацыю вакол Манчэстэра «гамагенны гарадскі рэгіён».[3]

Thumb
Панарама Вялікага Манчэстэра. Графства высока ўрбанізавана і складаецца з вялікай колькасці паселішчаў гарадскога тыпу.

На тэрыторыі Вялікага Манчэстэра быў вылучаны 21 участак асаблівага навуковага значэння: 14 з іх уяўляюць асаблівага біялагічную цікавасць, 5 — геалагічную цікавасць, а 2 - абедзве адначасова[4].

Remove ads

Гл. таксама

  • Спіс участкаў асаблівага навуковага значэння Вялікага Манчэстэра

Зноскі

  1. Герб савета графства, які існаваў да 1986 года
  2. The Greater Manchester Area and its Regional Context (англ.)(недаступная спасылка). GMLTP.co.uk. Архівавана з першакрыніцы 5 лютага 2012. Праверана 25 кастрычніка 2015.
  3. State of the English Cities: Volume 1 Produced for the Office of the Deputy Prime Minister, (2006). Online Report.
  4. SSSIs in Greater Manchester(недаступная спасылка). Natural England. Архівавана з першакрыніцы 4 чэрвеня 2013. Праверана 2 ліпеня 2007.

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads