Вялікі Мендэрэс

рака ў Турцыі From Wikipedia, the free encyclopedia

Вялікі Мендэрэс
Remove ads

Вялі́кі Мендэрэ́с[2], Бююк-Мендэрэс[2], у старажытнасці — Меандр (турэцк.: Büyük Menderes) — рака на захадзе Турцыі, у Эгейскім рэгіёне.

Хуткія факты Вялікі Мендэрэс, Характарыстыка ...

Даўжыня ракі 380 км[3][2][4][5] (прыкладна 584 км[6][7]). Плошча вадазбору 23,9 тыс. км²[3][2][4][5] (24 976[7] км²). Сярэдні расход вады каля 90 м³/с[3][2][5]. Выток ракі знаходзіцца на Анаталійскім пласкагор’і. Упадае ў Эгейскае мора, утвараючы дэльту. Басейн Вялікага Мендэрэса ўяўляе сабой грабенавую вобласць, якая змяшчае палеазойскія метамарфічныя ўтварэнні, складзеныя з гнейсаў, сланцаў, вапнякоў[7]. Рэчышча ў ніжнім цячэнні моцна звілістае, таму старажытнагрэчаская назва ракі Меандр (грэч. Μαίανδρος) пачала ўжывацца ў якасці пазначэння лукавін рэк — меандраў[3][2].

Рака мнагаводная ў зімовы перыяд. Вада Вялікага Мендэрэса выкарыстоўваецца на арашэнне.

Remove ads

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads