Вялікі камень Старынкаўскі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Вялікі камень Старынкаўскі — геалагічны помнік прыроды рэспублікансага значэння, знаходзіцца каля в. Папялы Старынкаўскага сельсавета (Глыбоцкі раён, Віцебская вобласць) у густым забалочаным лесе. Валун з шэрага граніту, вядомы таксама пад назвай «перуноў» камень. У плане ён мае трапецападобную форму, памерамі 1,65 х 1,2 м, вышынёй 0,85 м. Па паверхні валуна праходзіць груба высечаная баразна, якая арыентавана лініі захад—паўночны захад. Некалі тут рос магутны дуб. Яшчэ ў нядаўнія часы каля яго маліліся людзі.
Remove ads
Легенды
Паводле падання, на бліжэйшых могілках стаяў храм, які потым праваліўся пад зямлю.
Камень быў прысвечаны славянскаму і балцкаму богу навальніцы Пяруну.
Літаратура
- Вінакураў, В. Х. Культавыя камяні Глыбоччыны / В. Х. Вінакураў, Л. У. Дучыц, Э. А. Ляўко // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Глыбоцкага раёна / рэд.: Б. І. Сачанка [і інш.]; маст. А. М. Хількевіч. — Мн., 1995. — С. 29.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads