Вялікі лонданскі пажар

From Wikipedia, the free encyclopedia

Вялікі лонданскі пажар
Remove ads

Вялікі лонданскі пажар (англ.: Great Fire of London) — найбольш разбуральная катастрофа ў гісторыі Лондана, выкліканая неасцярожным абыходжаннем чалавека з агнём.

Thumb
Лонданскі пажар увечары 4 верасня, карціна невядомага мастака.
Thumb
Прыблізныя страты на вечар аўторку, 4-га верасня. Пажар перастаў распаўсюджвацца ў сераду, 5-га верасня.

Гісторыя

Пажар пачаўся крыху за паўночы 2 верасня 1666 года ў доме Томаса Фарынора, пекара з Падынг-лэйн, які забыўся спраўдзіць сваю печ перад сном. Выпадковая іскра патрапіла проста на дровы, ад якіх загарэўся цэлы дом. Лічыцца, што першай ахвярай пажару стала служанка Фарынора, якая не паспела (ці збаялася) перабрацца праз дах у суседняе жытло.

Дзякуючы сухому надвор’ю і ўсходняму ветру агонь паціху асягнуў усю цэнтральную частку Лондана. Пажар у горадзе лютаваў чатыры дні (да вечара 5 верасня), за якія спаленымі апынуліся больш за 13000 будынкаў, сярод іх 87 прыходскіх цэркваў, знакаміты Лонданскі мост, сабор Св. Паўла, Каралеўская біржа і інш. У межах гарадскога мура было знішчана 4/5 ўсёй забудовы. Ад стыхіі пацярпелі тысячы гараджан, што засталіся без усялякай маёмасці і сродкаў для існавання. Разам з тым, колькасць ахвяр, згодна афіцыйных звестак, не перавысіла 6-8 чалавек.

Remove ads

Літаратура

  • Morgan, Kenneth O. (2000). Oxford Illustrated History of Britain. Oxford: Oxford.

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads